Грамадства44

Да асноўнага этапу рэканструкцыі былой Валадаркі прыступяць у наступным годзе, пачаўся дэмантаж некаторых элементаў

У Мінску адбудзецца рэканструкцыя некалькіх аб’ектаў са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пра гэта на «Радыё-Мінск» расказала старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мiнгарвыканкама Ірына Гонтарава.

Буйны праект, які рэалізуецца ў горадзе прадпрыемствам «Мінская спадчына», — рэканструкцыя Пішчалаўскага замка на вул. Валадарскага (былое СІЗА і турма на працягу двух стагоддзяў).

У распрацоўцы знаходзіцца праектная дакументацыя. Паводле зацверджанай канцэпцыі ў комплексе плануюцца аб’екты грамадскага харчавання, адміністрацыйныя памяшканні.

— Гэта агульнагарадскі аб’ект. Ён размешчаны недалёка ад вакзала, таму, думаю, не толькі мінчане, але і госці сталіцы з задавальненнем будуць яго наведваць, — адзначыла Гонтарава. — Ужо пачаліся дэмантажныя работы тых элементаў комплексу, якія не адносяцца да гісторыка-культурнай каштоўнасці. А ў наступным годзе прыступяць да асноўнага этапу рэканструкцыі.

Яна таксама нагадала, што зусім нядаўна ў сталіцы пасля рэканструкцыі адкрыўся ўнікальны комплекс. У былых гістарычных будынках на тэрыторыі Лошыцкага парку пачалі працаваць шэраг новых аб’ектаў: загс, кафэ і рэстараны, міні-гасцініца.

— Усе жадаючыя могуць правесці тут час, незалежна ад якіх-небудзь урачыстасцяў, — адзначыла чыноўнік. — Аб’ект атрымаўся ўнікальны. Тэрыторыя поўнасцю добраўпарадкавана, ёсць выхад да вады.

Паводле слоў Гонтаравай, у Лошыцкім парку захаваліся руіны млына і капліцы, якія ў будучыні таксама ператворацца. Распрацоўваецца канцэпцыя ўзнаўлення гэтых аб’ектаў, што таксама маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Каментары4

  • очередной наивный беларусик
    12.11.2025
    Ну, к тому времени от Володарки останутся только стены. И эти стены будут отделаны современными материалами. Будут новые коммерческие заведения - рестораны, бары, офисы.... Люди будут ходить МАССОВО... Россия что что а следы русского мира умеет заметать. Тупо уничтоажая материальные свидетельства... Как бесхозяйственности так и преступлений....
    ГДЕ была тюрьма на КАСКАДЕ???? Кто помнит???? Я ее часто видел из окна электрички. И потом видел фото внутярянки от каких то любителей заброшек. Там была ИДЕАЛЬНАЯ афмосфера - прям из 40-50-60 годов... ВСЕ. Нет ничего. А рассказы о "катах" из милиции и кагэбэ наших наивных никогда НЕ впечетляли. это все фантазии и происки врагоф...
  • Сымон
    12.11.2025
    Музей рэпрэсій больш дарэчна зрабіць у амерыканцы, бо там у пераважнай большасці утрымліваліся невінаватыя людзі: палітвязні альбо бізнэсоўцы-закладнікі, за вызваленне якіх рэжым патрабаваў выкуп.
    Пішчалаўскі замак - гэта беларуская Бастылыя яшчэ з часоў Расейскай Імперыі. Ніякай архітэктурнай каштоўнасці ён ня мае - гэта проста вязніца. У ягоных падвалах растрэльвалі людзей прадстаўнікі ўлады, якая сама заўсёды была запэцканай ў крыві і рэпрэсіях супраць беларусаў. Таму ён мусіць быць разбураны, а на ягоным месцы пабудаваны мемарыяльны знак альбо помнік.
  • бывалый
    12.11.2025
    Сымон, будзе и там и там,як у ВИЛЬНИ

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»12

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Іван Краўцоў расказаў, як займеў праблемы пасля трапляння ў брытанскі санкцыйны спіс цёзкі-расіяніна20

Памёр Аляксандр Якабсон15

11‑гадовая брытанка стала самым маладым шахматным гросмайстарам у гісторыі5

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў11

Расіяне другі раз за дзень атакавалі цэнтр Кіева, трапілі ў медцэнтр1

Сталі вядомыя падрабязнасці пра маштабны пажар на сталічным паркінгу

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»12

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць