Грамадства1010

Спеваку Хаменку далі 3 гады за супрацу з радыё «Рацыя»

Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, 4 сакавіка Мінскі гарадскі суд вынес прысуд музыку, даследчыку і радыёвядоўцу Алегу Хаменку. Яго прызналі вінаватым паводле артыкула 361—4 Крымінальнага кодэкса — «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Алег Хаменка. Фота: Wikimedia Commons

У віну Алегу Хаменку паставілі сталую супрацу з рэдакцыяй «Беларускае Радыё Рацыя».

Яго прысудзілі да 3 гадоў пазбаўлення волі і далі буйны штраф — больш за 20 тысяч рублёў.

Алег Хаменка быў затрыманы ў Мінску 17 чэрвеня 2025 года пасля ператрусу ў ягонай кватэры. Спачатку на падставе адміністрацыйнага абвінавачання яго змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна, а напачатку ліпеня стала вядома, што супраць радыёвядоўцы распачалі крымінальную справу і яго перавялі ў следчы ізалятар № 1 у Калядзічах. 9 ліпеня 2025 года беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Алега Хаменку палітычным вязнем.

58‑гадовы Алег Хаменка лічыцца стваральнікам кірунку фолк-мадэрн у беларускай сучаснай музыцы і з’яўляецца лідарам вядомага гурта «Палац».

«Палац» Хаменка заснаваў у 1992 годзе. З 1998 года, пасля адыходу аднаго з удзельнікаў, ён стаў мастацкім кіраўніком калектыву і надалей працягвае кіраваць ім. Таксама ён выступае сольна, без гурта.

У складзе «Палаца» здымаўся ў мастацкім фільме «Анастасія Слуцкая» і з’яўляўся ў серыяле «Вышэй за неба».

Акрамя сцэнічнай дзейнасці, Хаменка актыўна працаваў на тэлебачанні і радыё. У 2003—2004 гадах ён быў аўтарам і вядоўцам тэлепраграмы «Настаўніцкая». Быў вядоўцам перадачы «Брама існасці» на «Аўтарадыё», якая спыніла вяшчанне ў 2011 годзе. Доўгі час вёў радыёверсію хіт-параду «Тузін Гітоў», а таксама аўтарскую праграму «Фолк брама» на радыё «Рацыя».

Радыё «Рацыя» робяць беларусы Польшчы, яно вяшчае ў Беластоку на беларускай мове.

Каментары10

  • Вынік такі
    04.03.2026
    Пакуль не падохне пачвара праклятая лукашенко гэты гвалт не скончыцца у́ Беларусі
  • Лучших людей
    04.03.2026
    Сволочи
  • трэба дамаўляцца , тактычны хаўрус !!
    04.03.2026
    ірады , што робіце? навучыцеся казаць не маскоўскаму хану і яго халуям. У нас РБ адна на усіх Беларусаў, i іншай не будзе, трэба дамаўляцца , тактычны хаўрус !!

Цяпер чытаюць

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. У аварыі ў Грузіі загінулі 21‑гадовы Глеб і 20‑гадовая Настасся з Брэста9

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. У аварыі ў Грузіі загінулі 21‑гадовы Глеб і 20‑гадовая Настасся з Брэста

Усе навіны →
Усе навіны

З Беларусі высылаюць больш за дзесяць польскіх святароў. У Магілёве ўжо развіталіся з пробашчам — і з праектам новага касцёла17

Старую камяніцу каля ратушы ў Магілёве рыхтавалі для гарадскога музея. Цяпер там робяць офіс расійскага пасольства на чале з былым міністрам «ЛНР»13

Топ-10 самых папулярных песень у Беларусі за апошнія гады: у рэйтынгу толькі расійскія выканаўцы — Z-нікі і «маўчуны»39

Пад Талачыном адкапалі фрэскі ў крыпце князёў Друцкіх-Саколінскіх. На раскопкі назбіралі праз краўдфандынг4

50‑гадовая беларуская турыстка ўскарабкалася на гару Алімп. А вось спускалі яе на насілках4

Жанчына ў Вене судзіцца з горадам праз сэксісцкую плату за грамадскія туалеты13

Украіна заявіла пра ўдар па хімічным камбінаце ў Растоўскай вобласці, дзе вырабляюць ракетнае паліва1

Арганізатары беларускага TEDx у Варшаве дагэтуль не атрымалі грошы за прададзеныя квіткі — кампанія беларуса затрымлівае іх ужо 4 месяцы3

Затрымалі расійскую эскортніцу за забойства капітана-перабежчыка ў Севастопалі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. У аварыі ў Грузіі загінулі 21‑гадовы Глеб і 20‑гадовая Настасся з Брэста9

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. У аварыі ў Грузіі загінулі 21‑гадовы Глеб і 20‑гадовая Настасся з Брэста

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць