Меркаванні1515

Лукашэнка паводзіць сябе ў «макдональдсе» як у савецкай сталоўцы. І думае, што гэта крута

Праглядзеў відэа з наведваннем Лукашэнкам экс-макдональдса і, як звычайна ў такіх выпадках, не зразумеў, навошта гэта каму трэба. Відавочна гэта задумвалася як рэклама ці то Лукашэнкі як сучаснага і прагрэсіўнага лідара, ці то Мак.бая як суперскай сеткі харчавання, ці то ўвогуле ўсёй беларускай сістэмы. У выніку ж прынамсі што да Лукашэнкі выходзіць хутчэй антырэклама, піша ў фэйсбуку гісторык Аляксандр Пашкевіч. 

Ніякай прагрэсіўнасцю нават не пахне — проста ходзіць стары марудлівы дзед па пустым, спецыяльна для яго закрытым на спецабслугоўванне рэстаране, сам праграмны прынцып існавання якога — незвычайныя рухавасць і дынамізм.

Абсалютна іншароднае ён тут цела, нават абслугоўваецца не хоць бы дзеля паказухі каля стойкі, а самім галоўным кухарам каля століка — поўная неадпаведнасць прынцыпам установы. У атачэнні шматлікай чэлядзі, якая таксама за сваімі столікамі сядзіць, з яго вачэй не зводзячы і літаральна ў рот зазіраючы. І, вядома, з нязменным Умкам на століку — як ты без яго куды пойдзеш.

Пры гэтым сам час ад часу адпускае рэплікі, з якіх вынікае, што наведванне не толькі такіх устаноў, але любых рэстарацый увогуле — справа, канешне, не падсудная, але грахоўная. Вы, маўляў, не падумайце, што я нейкі там хадок па рэстаранах — ні ў якім разе. Тут атрута, хай сабе на 96% беларускага вырабу, і калорый шмат — хоць і смачна. Сам амаль нічога і не еў, усё прапагандыстам раздаў. Ну, зразумела, што слабы здароўем, але навошта ўвогуле ўвесь гэты гарод гарадзіць, калі не можаш хаця б на публіку ролю годна сыграць?

Сцэнка каля тэрмінала для заказаў — гэта ўвогуле нешта. Лукашэнку прадаюць як неверагоднае тэхнічнае дасягненне тое, што ў прынцыпе для ўстаноў падобнага кшталту ўжо даўно звычайная з'ява. І тлумачаць на пальцах зусім элементарныя рэчы. А ён какетнічае — маўляў, грошай з сабой не прыхапіў, хай Снапкоў плаціць. Відаць, гэты жарт яму самому здаецца вельмі дасціпным, які набліжае неяк да народа і выклікае сімпатыю. Але ж у рэальнасці якраз наадварот, — падкрэсліваецца, што чалавек жыве ў іншым, паралельным свеце, у якім сам ён ні за што асабіста не плаціць, ды, мабыць, і карткі пры сабе не носіць, калі ўвогуле яе мае — бо навошта?

Карацей, такі натужны піяр, ад якога і сам Лукашэнка наўрад ці атрымлівае задавальненне, і які невядома на якую аўдыторыю разлічаны.

Прыхільнікам Лукашэнкі гэта не трэба — яны яго любяць і будуць любіць зусім за іншае. Праціўнікаў ніякімі целарухамі на свой бок не перацягнеш. А для таго, каб скарыць такімі піяр-акцыямі сэрцы «нейтралаў», трэба ў іх выглядаць натуральна і гарманічна.

Лукашэнка ж, наадварот, выглядае выкапнем, які нават у гэтай па тыпу сучаснай установе ўвесь час апелюе да савецкага досведу як да нечага перадавога. І сам сябе паводзіць у «макдональдсе» як у савецкай сталоўцы. Шчыра думаючы, відаць, што гэта крута і «па-народнаму». Але ў вачах патэнцыйных кліентаў Мак.бая наўрад ці гэта так выглядае.

Каментары15

  • Ну-ну
    09.03.2026
    Значна лягічней усё гэта тлумачыцца калі зыходзіць з таго, што ў лукашонкі – нешта сур’ёзнае і мэдычнае з галавой і што гэтае нешта прагрэсуе. Асабіста мне гэтая фігня нагадала паводзіны чалавека з дэмэнцыяй на пачатковых стадыях. На пачатковых стадыях ён яшчэ не скаціўся каб мычаць, не пазнаваць сваякоў і г.д., затое ўжо адчабучвае яўна нездаровую нелягічную фігню. Напрыклад,вырашае раптам пайсьці ў бібліятэку (у якую не хадзіў гадамі) або паехаць грамадзкім транспартам на процілеглы канец гораду. Хто бачыў, той зразумее.
  • Виктория
    09.03.2026
    Главное достижение белорусской экономики — Лукашенко смог позволить себе бургер...
  • Парилка
    09.03.2026
    Плитка на стенах напоминает предбанник, нехватает веников и шаек

Цяпер чытаюць

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала9

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Усе навіны →
Усе навіны

У які час найбольшая рызыка нарвацца на кляшча?

У Гродне на беразе Нёмана знайшлі труп без галавы2

Стартап з беларускімі каранямі распрацаваў ШІ-інструмент для праграмавання

На радзіме Кастуся Каліноўскага бура пашкодзіла старыя могілкі. Праваслаўная парафія просіць дапамогі — або грашыма, або хто можа прыехаць з бензапілкай7

Стала вядомая прычына нядаўняга пажару ў цэнтры Мінска2

Уладзімір Някляеў з нагоды свайго 80‑годдзя напісаў сабе некралог — жартаўлівы і філасофскі23

Іранскія дзяржаўныя СМІ ўпершыню паказалі разбураную рэзідэнцыю Хаменеі пасля ўдару ЗША і Ізраіля ВІДЭА

«Дабраліся і да сабак». Мікола Статкевіч расказаў пра спецаперацыю супраць ягоных гадаванцаў5

Колькі каштуе зрабіць ДНК-тэст на бацькоўства?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала9

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць