Грамадства

Суд пастанавіў вярнуць маці дзяцей, якія былі вывезеныя бацькам у Луганск

Больш за паўгода беларуска Вольга змагалася за тое, каб вярнуць сыноў на радзіму. Мінулым летам былы муж вывез хлопчыкаў у Луганск і змяніў ім грамадзянства на расійскае.

Вольга Шабаева ўжо некалькі месяцаў змагаецца за сваіх дзяцей. Яе былы муж — украінец пасля разводу забраў сыноў у Луганск, змяніў ім грамадзянства і не збіраецца аддаваць маці.

Сваю версію падзей падзяліўся і Аляксей. Ён упэўнены, што сыны павінны жыць з ім. Вольга працягвала змагацца за сваіх хлопчыкаў. Яна дамаглася, каб суд перанеслі ў Растоў-на-Доне. Менавіта там разглядалася справа ў рамках Гаагскай канвенцыі аб грамадзянска-прававых аспектах міжнароднага выкрадання дзяцей. Паводле яе, дзіця, незаконна вывезенае або ўтрымліванае адным з бацькоў у іншай дзяржаве-ўдзельніцы, павінна быць як мага хутчэй вернута на радзіму.

Немалую ролю ў гэтым пытанні адыграла МЗС, якой удалося наладзіць сувязі з расійскім бокам.

У пятніцу, 13 сакавіка, адбылося чарговае пасяджэнне суда. Як усё прайшло, Вольга расказала Tochka.by.

Рашэнне прынята

Калі чарговае пасяджэнне суда было прызначана на 13 сакавіка, Вольга адразу вырашыла, што гэта добры знак. Бо ў пятніцу ў яе дзень нараджэння.

«Гэта найлепшы падарунак! Суд прыняў рашэнне на маю карысць! Дзетак павінны вярнуць мне. Я ўжо наплакалася, не магу паверыць», — не можа стрымаць эмоцый Вольга.

Яна заявіла, што пасяджэнне доўжылася дзве гадзіны. Суддзя была даволі строгай, патрабавала гаварыць пра былога мужа толькі па сутнасці і прасіла прадаставіць доказ на кожнае яго абвінавачанне.

«На гэтым у яго ўсё развалілася. Усё было вельмі строга. Ён сказаў, што абавязкова будзе падаваць апеляцыю. З яго боку гэта проста спроба зацягнуць тэрміны. Але я рада, што справа ўжо зрушылася», — кажа беларуска.

Што далей?

Зараз Вольга перажывае, што яе былы муж можа паспрабаваць схавацца, каб яшчэ больш зацягнуць тэрміны. У мужчыны зараз ёсць 10 дзён, каб абскардзіць гэтае рашэнне.

«Я думаю, ён проста шукае нейкія варыянты для манеўру. Паводле маіх падлікаў, па ўсіх тэрмінах справа павінна завяршыцца прыкладна ў маі. Спадзяюся, што неўзабаве мы з хлопчыкамі будзем разам», — кажа Вольга.

Пасля абскарджання ва ўсіх вышэйшых інстанцыях бацька абавязаны перадаць дзяцей маці на працягу 15 дзён.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова1

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова

Усе навіны →
Усе навіны

Упаў з лесвіцы і разбіўся насмерць расійскі тэлевядучы Сяргей Саседаў29

«Настойліва рэкамендавалі» не хаваць яе на радзіме». Муж Святланы Курс расказаў новыя падрабязнасці пра яе пахаванне 7

Вялікабрытанія пераглядзіць пагадненне з Маўрыкіем аб перадачы архіпелага Чагас3

У ААН 50 краін і ЕС заклікалі Расію да прыпынення агню. ЗША не далучыліся, Расія адмахнулася29

Заснаваны беларусамі стартап купіў музычную платформу

На таргах прадалі закінуты санаторый пад Ракавам

Ад заўтра ў Мінску пачнуць уключаць ацяпленне4

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?23

У Нясвіжскім замку прадаюць сувенір за $2,8 тысячы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова1

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць