Грамадства88

«Інкрымінавалі «здраду дзяржаве», а ён сам проста абстукваў колы ў цягнікоў»

Былы палітзняволены Ігар Лосік, калі дазнаўся пра сённяшні хапун ў мінскім офісе архітэктурнай студыі ZROBIM architects, узгадаў падобны выпадак, які адбыўся з адным з ягоных аднакамернікаў.

Фота ілюстрацыйнае

«Калі я сядзеў у СІЗА КДБ, са мной у камеры сядзеў чыгуначнік Канстанцін Міхайлоўскі. Ён расказваў, што ў снежні 2024 года ў чыгуначным дэпо адбыўся такі самы «хапун», затрымалі 52 чалавекі. Праца дэпо цалкам спынілася.

Людзям інкрымінавалі «здраду дзяржаве», а ён сам проста абстукваў колы ў цягнікоў. Высветлілася, што ў іх там калісьці працаваў нейкі чалавек, які з'ехаў у Польшчу і ўступіў у «Рабочы рух» (паводле версіі следства).

І ўсіх, хто з ім камунікаваў, перапісваўся ці проста працаваў калісьці разам, тупа затрымалі. Косця проста сядзеў без следчых дзеянняў, не разумеючы за што і з перспектывай атрымаць мінімум 10 гадоў».

Нагадаем, што сілавікі прыйшлі ў офіс ZROBIM architects, размешчаны ў Мінску, 9 красавіка каля 11‑й гадзіны раніцы.

Паводле наяўнай інфармацыі, былі затрыманыя ўсе супрацоўнікі, якія ў той момант знаходзіліся на працоўных месцах. Гаворка ідзе прыкладна пра 50 чалавек. Сярод затрыманых нібыта і сузаснавальнік — Андрэй Макоўскі.

Прычыны цікавасці сілавікоў да адной з самых вядомых і паспяховых архітэктурных студый Беларусі на гэты момант невядомыя.

Каментары8

  • Чыгун
    10.04.2026
    Навошта абстукваў колы? Лепей патоўчы ваду у ступе))
  • Бубубу
    10.04.2026
    "Цікавасць сілавікоў". Вы не занадта ў так званую паліткарэктнасць? Нашто такія ніякія выразы?
    Карнікі, нелюдзі, істоты, паліцэйскі рэжым, новае НКУС, мянты, ваўкі, ланцуговая псы, забойцы, бандыты пры пагонах - вам яшчэ падкінуць выразаў для поўнамаштабнага адлюстравання рэальнасці?
  • Нугыч
    10.04.2026
    Чыгун,
    ёрнічанне тут "міма касы".
    вось не ведаю, ці нясе той супрацоўнік чыгункі адказнасць, калі потым цягнік акажыцца з праблемай?
    ---
    Прастукванне колаў вагонаў малатком - гэта метад экспрэс-дыягностыкі, які выконваюць аглядшчыкі вагонаў на прыпынках для праверкі цэласнасці колавых пар. Звонкі гук азначае спраўнасць, а глухі гук сігналізуе аб наяўнасці ўтоеных расколін, дэфектаў ці паслабленні дэталяў, што дазваляе прадухіліць крушэнне цягніка.

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць