Грамадства55

Лосік расказаў, праз якія пакуты прайшоў музыка Tor Band Яўген Бурло

Блогер і былы палітзняволены Ігар Лосік перасякаўся за кратамі з музыкам Tor Band Яўгенам Бурло. Той цяпер знаходзіцца ў калоніі №3 (Віцьба) і перасоўваецца на мыліцах.

«Астэапароз двух ног, на правай зрабілі аперацыю, прайшоў праз месяцы пакут, таму што самі разумееце, як ва ўмовах турмы праходзіць аперацыя і рэабілітацыя. Мне расказваў, што гэта было пекла. Трэба тэрмінова рабіць аперацыю на другой назе. Нармальна хадзіць ён не можа, і ўявіце, як гэта жыць у такім стане ва ўмовах лагера.

Яго чамусьці пратрымалі паўгода ў СІЗА КДБ, сказалі напісаць на памілаванне роўна год таму, але адвезлі назад на лагер і не выпусцілі», — расказаў у сваім канале Ігар Лосік.

У кастрычніку 2023 года музыкаў Tor Band прысудзілі да вялізных тэрмінаў калоніі. Іх абвінавацілі ў распальванні варожасці, стварэнні экстрэмісцкага фармавання, дыскрэдытацыі Беларусі і абразе Аляксандра Лукашэнкі.

Зміцер Галавач атрымаў 9 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Яўген Бурло — 8 гадоў, Андрэй Ярэмчык — 7,5 гадоў калоніі.

Каментары5

  • там дзе помнікі леніну, пушкіна, цоя - бяда паўсюль.
    20.02.2026
    Беларус, там дзе помнікі леніну, пушкіна, цоя (імперска - маскоўскія ) бяда паўсюль.
  • М
    20.02.2026
    там дзе помнікі леніну, пушкіна, цоя - бяда паўсюль., Лукашэнка гэта помнік Леніну ці Пушкіну. ?
  • Беларус
    20.02.2026
    там дзе помнікі леніну, пушкіна, цоя - бяда паўсюль., Дзякуй, што нагадаў. Анічога на гэтага народу не дойдзе праз галаву, а добрыя людзі будуць цярпець ад абыякавасці.

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць