Свет22

Меланія Трамп заявіла, што была ледзь знаёмая з Эпштэйнам і запатрабавала спыніць распаўсюджваць чуткі пра яе сувязі з ім

Першая лэдзі ЗША ў чацвер сказала журналістам у Белым доме, што чуткі, быццам менавіта Эпштэйн пазнаёміў яе з будучым мужам Дональдам Трампам — гэта злыя спробы ачарніць яе рэпутацыю.

Меланія Трамп. Фота Anna Moneymaker / Getty Images

Акрамя таго, Меланія Трамп заклікала правесці ў Кангрэсе ЗША слуханні з удзелам ахвяр сэксуальнай эксплуатацыі з боку Эпштэйна, піша Бі-бі-сі.

Што прымусіла Меланію Трамп выступіць менавіта зараз, незразумела. Загадзя пра падрыхтоўчую заяву першай лэдзі яе офіс журналістаў не апавясціў.

Меланія Трамп сказала, што была ледзь знаёмая з Эпштэйнам і толькі коратка «перасякалася» з ім у 2000 годзе. Яна назвала «хлуснёй» сцвярджэнні, што з будучым мужам яе пазнаёміў менавіта Эпштэйн, і сказала, што распаўсюджванне гэтых чутак «павінна спыніцца».

Меланія Трамп сцвярджае, што пазнаёмілася з Дональдам Трампам на вечарыне ў Нью-Ёрку ў 1998 годзе, а з Эпштэйнам — толькі праз два гады, на іншай вечарыне, і там яна была ўжо разам з Трампам.

Яна таксама заявіла, што не з'яўляецца адной з ахвяр сэксуальнай эксплуатацыі Эпштэйна і не ведала пра яго схільнасці.

«Я нічога не ведала пра тое, як Эпштэйн абыходзіўся са сваімі ахвярамі. Я не была да гэтага датычная ні ў якім статусе. Я ў гэтым не ўдзельнічала», — сказала яна.

Акрамя таго, Меланія Трамп заявіла, што не была знаёмая з сяброўкай і саўдзельніцай Эпштэйна Гіслейн Максвел. Пра напісаны ёю ў 2002 годзе ліст Максвел, знойдзены сярод матэрыялаў справы Эпштэйна, Меланія Трамп сказала, што гэта была «звычайная перапіска», нічога не значны «ветлівы адказ».

Тэкст гэтага ліста, адпраўленага па электроннай пошце, апублікаваў часопіс New York Magazine. У лісце, адрасаваным «Г.» — як мяркуецца, Гіслейн Максвел — Меланія хваліць фатаграфію «Дж. Э.», апублікаваную ў тым жа часопісе, і піша, што ёй «хочацца прыехаць» у Палм-Біч. У гэтым горадзе ў Фларыдзе тады жыў Эпштэйн.

«Патэлефануй мне, калі вернешся ў Нью-Ёрк, — гаворыцца ў лісце. — Жадаю добра правесці час! З любоўю, Меланія»

У артыкуле New York Magazine прыведзены таксама выказванні Дональда Трампа пра Эпштэйна як пра «ашаламляльнага хлопца», з якім весела праводзіць час.

«Кажуць нават, што ён любіць прыгожых жанчын так жа, як і я, і ў тым ліку жанчын памаладзей. Джэфры любіць свецкае жыццё, тут сумнявацца не даводзіцца», — цытуе выданне Трампа.

Развіваючы сваю думку пра слуханні ў Кангрэсе, Меланія Трамп сказала, што кангрэсмены, на яе погляд, павінны даць ахвярам Эпштэйна магчымасць даць паказанні пад прысягай.

«Кожная з гэтых жанчын павінна атрымаць магчымасць публічна расказаць сваю гісторыю, калі яна гэтага хоча, і яе паказанні павінны быць зафіксаваныя ў архіве Кангрэса. Тады і толькі тады мы даведаемся праўду», — сказала першая лэдзі.

Яна не стала адказваць на пытанні журналістаў пасля выступу.

У заяве, апублікаванай пасля выступу Меланіі Трамп, Роберт Гарсія, член нагляднага камітэта Палаты прадстаўнікоў ад Дэмакратычнай партыі, паведаміў: «Мы згодныя з заклікам Меланіі Трамп правесці публічныя слуханні».

«Мы заклікаем старшыню Комера адказаць на просьбу першай лэдзі і неадкладна запланаваць грамадскія слуханні», — дадаў Гарсія, маючы на ўвазе кіраўніка нагляднага камітэта Джэймса Комера.

Чуткі пра адносіны паміж першай лэдзі і Эпштэйнам раней ужо сталі прадметам судовых разглядаў.

Напрыклад, у кастрычніку 2025 года выдавецтва HarperCollins UK заявіла, што выдаліць з кнігі фрагменты, якія змяшчаюць «непацверджаныя» сцвярджэнні пра тое, што будучы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і яго жонка пазнаёміліся дзякуючы Эпштэйну. Выданне Daily Beast выдаліла артыкул з аналагічнымі заявамі і прынесла прабачэнні за публікацыю, якая, па прызнанні рэдакцыі, «не адпавядала нашым стандартам».

Першая лэдзі таксама аказалася ўцягнутай у судовую спрэчку з аўтарам Майклам Вольфам з-за яго кнігі «Агонь і ярасць», дзе ён піша, што што Меланія пазнаёмілася са сваім мужам праз агента па падборы мадэляў, звязанага з Эпштэйнам.

Вольф падаў сустрэчны пазоў супраць Меланіі Трамп пасля таго, як яна прыгразіла яму пазовам пра абарону гонару і годнасці на суму 1 млрд даляраў.

«Мае адвакаты і я паспяхова змагаліся з гэтымі неабгрунтаванымі і беспадстаўнымі ілжывымі абвінавачваннямі і мы без ваганняў працягнем абараняць маю бездакорную рэпутацыю», — заявіла яна ў чацвер.

Меланія Трамп рэдка з'яўляецца на публіцы і тым больш выступае ў Белым доме. Яе выступ у чацвер стаў адным з нешматлікіх падобных мерапрыемстваў у графіку першай лэдзі, якая з моманту вяртання мужа ў Белы дом праявіла сябе як уплывовы, але непублічны чалавек.

Заява Меланіі Трамп, верагодна, падліе алею ў агонь грамадскай дыскусіі пра тое, як міністэрству юстыцыі ЗША трэба было паступіць з матэрыяламі справы Джэфры Эпштэйна, які скончыў жыццё самагубствам у турэмнай камеры ў 2019 годзе.

Сам Дональд Трамп даўно прызнаў, што нейкі час меў зносіны з Эпштэйнам, але пазней заявіў, што прагнаў яго са свайго маёнтка Мар-а-Лага ў Палм-Біч, зразумеўшы, што той — «брыдкі тып».

Імя Трампа згадваецца ў «файлах Эпштэйна» мноства разоў, але сведчанняў якіх-небудзь супрацьзаконных учынкаў Трампа ў іх няма.

Каментары2

  • Indrid Cold
    10.04.2026
    Нешта будзе ;)
  • Трэба
    10.04.2026
    Фоткі і награня

Цяпер чытаюць

У Мінску кампанію з 18 чалавек затрымалі на пікніку ў парку4

У Мінску кампанію з 18 чалавек затрымалі на пікніку ў парку

Усе навіны →
Усе навіны

У якім выпадку Кіеў будзе лічыць, што мае права нанесці ўдар па беларускіх НПЗ? Украінскі эксперт назваў галоўную ўмову31

Два легкавікі лоб у лоб сутыкнуліся каля Лагазы ў Лагойскім раёне1

За 4 ліпеня Расія страціла 1290 вайскоўцаў забітымі і параненымі10

Музычны кіраўнік дзіцячага садка з Кармы разам з жонкай стаў зоркай сацсетак. Ужо нават бухога Ігара абышоў5

Свіння з'явілася і знікла ў тэлеграм-канале Дзмітрыя Мядзведзева7

«На тобе й кош і рыба». 81‑гадовая Вера запісала ўспаміны пра Давыд-Гарадок 1950‑х і зрабіла аўдыязапісы дарагой яе душы гаворкі13

Беларускі інтэрнэт пад ботамі: як іх распазнаваць і што з імі робяць20

«Камунізм — гэта сістэма-няўдачніца, і так будзе заўсёды». Трамп выступіў з прамовай на святкаванні 250‑годдзя незалежнасці ЗША18

70‑гадовы пенсіянер выдаў свой першы раман сам. «Тэа з Голдэна» стаў бестсэлерам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску кампанію з 18 чалавек затрымалі на пікніку ў парку4

У Мінску кампанію з 18 чалавек затрымалі на пікніку ў парку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць