Эканоміка

Аднаго чалавека на ўездзе ў Беларусь аштрафавалі за адзенне, другога — за абутак

Дзяржаўны мытны камітэт паведаміў пра вынікі праверак рэйсавых аўтобусаў, якія курсуюць паміж Беларуссю і Літвой.

Красоўкі, за якія аштрафавалі чалавека. Фота: Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі

Паводле інфармацыі ведамства, у двух пасажыраў узніклі праблемы з багажом. У абодвух выпадках гаворка ідзе пра перавышэнне нормаў бязмытнага ўвозу тавараў — цяпер гэта не больш як 500 еўра, і не больш за 25 кілаграмаў.

У першым выпадку грамадзянін Беларусі вёз 35 прадметаў адзення на суму больш за 9 тысяч рублёў. У другім — выяўлены ўвоз 27 адзінак адзення і абутку прыкладна на 7 тысяч рублёў.

Як адзначылі ў Мытным камітэце, у абодвух выпадках пасажыры не задэкларавалі тавары пры ўездзе.

Парушальнікаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка11

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка

Усе навіны →
Усе навіны

Расія з 1 лістапада пагражае цалкам спыніць пастаўкі газу ў Арменію3

ЗША прапануюць тры крокі для дээскалацыі вайны ва Украіне

Намеснікам украінскага галоўнакамандуючага УСУ Драпатага прызначылі 32‑гадовага айцішніка2

Іван Краўцоў расказаў, дзе цяпер працуе10

Пра што Святлана Ціханоўская гаварыла ў Нью-Ёрку з Білам Клінтанам4

Беларусы з немаўлём згубілі пашпарты па дарозе ў Стамбул

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова4

У Беларусі выпусцілі марожанае са смакам халадніка8

Музыка Алесь Чумакоў расказаў, як яго спрабаваў завербаваць ветлівы беларускамоўны хлопец з КДБ26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка11

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць