Грамадства

У Лепельскім раёне ўзялі пад варту браканьера-рэцыдывіста

У Лепельскім раёне сілавікі затрымалі 43‑гадовага мясцовага жыхара, якога падазраюць у незаконным вылаве рыбы падчас дзеяння сезоннай забароны на рыбалку. Высвятленнем усіх абставін гэтай справы займаецца Лепельскі раённы аддзел Следчага камітэта.

Фота: Следчы камітэт

Паводле матэрыялаў следства, у ноч з 6 на 7 чэрвеня мужчына выйшаў на возера Доўгае, дзе з выкарыстаннем лодкі і забароненых лоўчых прылад — лёскавых сетак — незаконна здабываў рыбу. У гэты перыяд на тэрыторыі Віцебскай вобласці дзейнічала забарона на лоўлю рыбы, таму любая такая дзейнасць лічылася парушэннем прыродаахоўнага заканадаўства.

Калі мужчына вярнуўся да берага са сваім уловам, яго затрымалі супрацоўнікі Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. На месца здарэння была выклікана следча-аператыўная група.

Падчас агляду следчыя канфіскавалі лодку, рыбалоўныя сеткі і незаконна здабытую рыбу. Усяго было выяўлена 16 рыб розных відаў, у тым ліку ляшчы, карасі, ліні і акуні. Для дакладнага вызначэння шкоды, нанесенай водным біялагічным рэсурсам, была прызначана спецыяльная іхтыялагічная экспертыза.

Паводле папярэдніх падлікаў, шкода, нанесеная навакольнаму асяроддзю, ужо ацэненая больш як на 5,2 тысячы беларускіх рублёў.

Падчас праверкі высветлілася, што затрыманы мужчына мае афіцыйнае месца працы, аднак раней ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за падобнае правапарушэнне — незаконную здабычу рыбы. Акрамя гэтага, у яго біяграфіі быў выпадак прыцягнення да адказнасці за прымяненне гвалту ў дачыненні да супрацоўніка прыродаахоўнай інспекцыі.

З улікам таго, што мужчына раней быў асуджаны за аналагічнае злачынства, супраць яго завялі крымінальную справу па частцы 3 артыкула 281 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — незаконная здабыча рыбы, здзейсненая асобай, якая раней была асуджаная за такое самае правапарушэнне.

Па санкцыі пракурора абвінавачаны змешчаны пад варту. Цяпер следчыя працягваюць расследаванне, высвятляюць усе дэталі здарэння і праводзяць неабходныя працэсуальныя дзеянні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі25

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску20

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса35

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі25

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць