«Мы выйдзем на матч супраць Аргенціны і Месі з такой жа рашучасцю і жаданнем перамагчы і выйсці ў наступны раўнд».

Прэзідэнт Каба-Вэрдэ Жазэ Марыя Невеш пракаментаваў будучы матч сваёй нацыянальнай зборнай супраць каманды Аргенціны ў рамках 1/16 фіналу чэмпіянату свету 2026 года.
«Я спадзяюся, што зборная Каба-Вердэ працягне гуляць на тым жа ўзроўні. Мы прыехалі на чэмпіянат свету, каб самім пісаць свой лёс і сустрэцца з дзейнымі чэмпіёнамі. Таму выйдзем на матч супраць Аргенціны і Месі з такой жа рашучасцю і жаданнем перамагчы і выйсці ў наступны раўнд.
У футбалістаў ёсць 100% вера, 100% надзея, а іх футболкі будуць мокрыя ад поту. Таму ў нас ёсць 100% шанец перамагчы Аргенціну. У матчах супраць моцных сапернікаў можна як выйграць, так і прайграць.
Тым не менш, як бы ні скончыўся матч з Аргенцінай, мы будзем гуляць толькі на перамогу. Незалежна ад выніку мы пакінем чэмпіянат свету з высока паднятай галавой і пачуццём выкананай місіі. Я лічу, што Каба-Вердэ можа перамагчы Аргенціну з лікам 1:0», — прыводзіць словы Невеша BBC News Africa.
Матч Аргенціна — Каба Вэрдэ адбудзецца ў ноч на 4 ліпеня, пачатак а гадзіне ночы па беларускім часе
ЗША ўдзесяцёх і пры двух адмененых галах перамаглі Боснію і выйшлі ў 1/8 фіналу
Бельгія амаль безнадзейна прайгравала Сенегалу, але ў выніку святкавала перамогу
Францыя ўстанавіла рэкорд чэмпіянатаў свету! Але гэта дрэнны знак
На чэмпіянаце свету была блізкая сенсацыя. Зборная Англіі ледзь уратавалася ад кангалезцаў
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары