Каханне і сэкс44

Тэйлар Свіфт і Трэвіс Келсі ажаніліся

Вялікая колькасць знакамістасцяў у цэнтры Манхэтана.

Фота: Gregory Shamus/Getty Images

Ікона сучаснай музыкі Тэйлар Свіфт і гулец у амерыканскі футбол Трэвіс Келсі ажаніліся ў пятніцу, 3 ліпеня, падчас раскошнай цырымоніі, якая адбылася ў спартыўнай арэне Madison Square Garden. Інфармацыю пацвердзіў прадстаўнік спявачкі, піша People.

«Вясельныя ўборы жаніха і нявесты былі створаны атэлье Christian Dior Haute Couture. Іх распрацаваў Джонатан Андэрсан, крэатыўны дырэктар жаночых, мужчынскіх і кутурных калекцый Dior, у цесным супрацоўніцтве з маладымі. Гэта першая вясельная сукенка ад Андэрсана для знакамітасці сусветнага ўзроўню. Абутак быў выраблены на заказ Christian Louboutin, а нявеста надзела ўпрыгажэнні Cartier», — гаворыцца ў заяве прадстаўніка Свіфт.

Паводле заявы, у пары не было ні сяброўкі нявесты, ні сяброў жаніха.

Брат Тэйлар, Осцін Свіфт, стаў яе «мужчынам гонару», а брат Трэвіса, Джэйсан Келсі, быў сведкам з боку жаніха. Цырымонію, якая аб'яднала дзве сем'і, правёў іх сябар — акцёр і комік Адам Сэндлер.

Пасля таго як пару абвясцілі мужам і жонкай, на вялікіх экранах каля арэны з'явіўся надпіс: «JUST&T MARRIED!» («Толькі што пажаніліся!»).

Фота: Ryan Murphy / AP

Модны дом Dior таксама пацвердзіў, што менавіта ён стварыў вясельныя вобразы для Тэйлар і Трэвіса, адзначыўшы, што Джонатан Андэрсан і ўвесь дом Dior віншуюць маладых.

На ўрачыстасць у Нью-Ёрку прыехала мноства знакамітасцяў. Сярод гасцей былі Джыджы Хадзід, Брэдлі Купер, Дакота Джонсан, Эд Шыран, Элі Голдынг, Х'ю Грант, Джымі Фэлан і многія іншыя.

Напярэдадні вяселля пара правяла камерную рэпетыцыйную вячэру для сям'і і сяброў у тэатры Infosys, размешчаным у комплексе Madison Square Garden.

На мерапрыемства таксама прыехалі блізкія сябры пары, у тым ліку Лена Данэм, прадзюсар і сонграйтар Джэк Антонаф і спявачка і актрыса Селена Гомес.

Каментары4

  • Ой
    04.07.2026
    Задзяубалі гэтай попсісткой сфіфт
  • Віталь
    04.07.2026
    Свіфт збіралася ж збегчы са Штатаў, калі Трамп пераможа. Чаму яшчэ там?

    [Зрэдагавана]
  • 1
    04.07.2026
    Нейкі прайдзісвет. На яго месцы мусіў быць я. Тэйлар, ты разбіла мне сэрца!

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць8

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

Арына Сабаленка з наступнага тыдня ўжо не будзе першай ракеткай свету7

Самалёт Зяленскага, які вылятаў з Малдовы ў Нарвегію, ледзь не трапіў пад удар дрона2

У Оршы рыбак знайшоў у вадзе рэвальвер, прыдатны для стральбы1

Спявачка Насця Каменскіх заявіла, што праз украінскую мову ў яе знік голас і з'явілася кіста29

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал для чаргавікоў3

Мерц адмяніў запланаваную размову з Трампам пасля падтрымкі апошнім «Альтэрнатывы для Германіі»11

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака12

У Салігорску наркакур’еру стралялі па нагах

У Белым доме могуць замяніць Уіткафа і Кушнера на дырэктара ЦРУ 6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць8

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць