Грамадства1010

Wildberries плануе хаваць свае тавары на складах у Беларусі, Казахстане і Узбекістане

Расійскі маркетплэйс Wildberries змяняе лагістыку пасля серыі атак на свае складскія комплексы. Паводле інфармацыі, агучанай прадстаўнікамі кампаніі на сустрэчах з прадаўцамі, тавары для працяглага захоўвання плануюць перамяшчаць на склады ў Беларусі, Казахстане і Узбекістане, паведамляе The Moscow Times.

Здымак ілюстрацыйны

Паводле ўдзельнікаў гэтых сустрэч, кампанія ўжо пачала перанакіроўваць частку тавараў на замежныя склады. Частка лагістычных цэнтраў ужо працуе, іншыя яшчэ будуюцца або арандуюцца.

Прадаўцы занепакоеныя, што такая схема можа павялічыць тэрміны і кошт дастаўкі. На іх думку, асноўныя аб'ёмы продажаў цяпер залежаць ад складоў працяглага захоўвання, а больш складаная лагістыка можа аслабіць канкурэнтаздольнасць маркетплэйса.

Яшчэ адной праблемай можа стаць неабходнасць афармлення мытных дакументаў пры перамяшчэнні тавараў праз дзяржаўныя межы. Гэта можа стварыць дадатковыя цяжкасці для часткі прадаўцоў.

У Казахстане Wildberries ужо мае каля 46 тысяч квадратных метраў складскіх плошчаў і будуе яшчэ каля 260 тысяч квадратных метраў, якія плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў першым квартале 2027 года.

У Беларусі кампанія таксама ўзводзіць буйны лагістычны комплекс плошчай каля 140 тысяч квадратных метраў. Да мая былі ўведзеныя ў эксплуатацыю каля 20 тысяч квадратных метраў, а поўнае завяршэнне будаўніцтва чакаецца напрыканцы 2026 або ў пачатку 2027 года. Акрамя таго, раней кампанія заяўляла пра намер пабудаваць у Беларусі яшчэ адзін складскі комплекс.

Ва Узбекістане Wildberries стварае цэнтральнаазіяцкі лагістычны хаб, які павінен аб'яднаць новыя складскія магутнасці і забяспечыць перавозкі паміж Расіяй, Узбекістанам, краінамі Блізкага Усходу і Афрыкі.

Паводле ацэнак аналітыкаў, у выніку ўкраінскіх атак на тэрыторыі Расіі былі пашкоджаныя або разбураныя складскія памяшканні Wildberries агульнай плошчай каля 0,9—1,15 мільёна квадратных метраў, што складае прыкладна пятую частку лагістычнай інфраструктуры кампаніі. Гэта ўжо прывяло да павелічэння тэрмінаў дастаўкі і росту транспартных выдаткаў.

Каментары10

  • Аскольд
    04.08.2026
    Спадар Зяленскі, вы ведаеце што рабіць з гэтым) тым больш, тут не далёка.
  • Па-сутнасці
    05.08.2026
    У ВБ няма тавару, у іх ёсць склады/лагістыка.
  • Арнольд
    05.08.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа заявіў пра тупік у вайне паміж Расіяй і Украінай і адсутнасць перспектыў мірнага ўрэгулявання3

Шаман год збіраўся ў тур па Беларусі — цяпер канцэрты адмянілі без тлумачэнняў6

Паўднёвая Карэя адклікае пасла з Украіны6

Расія ўдарыла па рэйсавых аўтобусах у Краматорску. Загінулі 12 чалавек2

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

Літва прыцягнула армію да аховы мяжы з Калінінградскай вобласцю2

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць