Вайна1212

Cклады Wildberries: пад Масквой і ў Цверы — міма, у Пецярбургу пайшло з дымам. Ёсць пападанне і ў НПЗ

У ноч на аўторак УСУ білі беспілотнікамі па аб'ектах лагістычнай і нафтавай інфраструктуры ў Расіі.

Пажар на складзе Wildberries у пасёлку Красны Бор Ленінградскай вобласці. Скрыншот з відэа з мясцовых чатаў

Вялізны пажар здарыўся на складзе Wildberries у пасёлку Красны Бор Ленінградскай вобласці. Гэты населены пункт знаходзіцца прыкладна за 33 кіламетры на паўднёвы ўсход ад Санкт-Пецярбурга.

Губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка пазней пацвердзіў у Telegram, што беспілотнікі нанеслі ўдар па неназваным складзе ў гэтым пасёлку. 

Жыхары вобласці размясцілі шматлікія відэа, з якіх вынікае, што некалькі ачагоў узгарання паступова злучыліся ў агромністы пажар.

Раней у ліпені УСУ выбілі іншы базавы склад расійскага гіганта інтэрнэт-гандлю пад Піцерам — у Шушарах.

На відэа бачны чорны дым і над лагістычным цэнтрам у горадзе Чэхаў Маскоўскай вобласці, які знаходзіцца прыкладна за 65 кіламетраў на поўдзень ад Крамля. Аднак там у прамзоне былі ўражаныя толькі другасныя аб'екты. У той жа час пры падзенні беспілотніка на жылы дом загінулі пяць жыхароў.

У Цверы беспілотнік папаў у сцяну склада Wildberries.

Пажар на досвітку спалахнуў і на нафтаперапрацоўчым заводзе ў Сызрані за 800 км ад лініі фронту, у Паволжы.

Пажар на НПЗ у Сызрані 4 жніўня. Фота: Астра

Каментары12

  • Иванушка
    04.08.2026
    Единственно адекватная реакция: Тиньков — об ударах по Wildberries, настроениях бизнеса на Дожде.
  • 123
    04.08.2026
    яны ўжо прыдумалі,
    Сукупны доўг Wildberries перад расейскімі банкамі ацэньваецца прыкладна ў 1,3 трыльёна рублёў.
    А куча "бізнэсмэнаў" павінна WB.
    Грошы гараць, плаціць няма чым.
    Крызіс, сэр)
  • Arthur Gay Co
    04.08.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць