Грамадства88

Мікалаю Статкевічу — 70 гадоў

Ён тройчы быў асуджаны.

Сёння спаўняецца 70 гадоў беларускаму палітыку, экс-палітвязню Мікалаю Статкевічу.

Мікалай Віктаравіч нарадзіўся 12 жніўня 1956 года ў вёсцы Лядна, што ў Слуцкім раёне. Скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча (сёння на яго базе — Вайсковая акадэмія), чатыры гады адслужыў у Мурманскай вобласці

У 1991 годзе стварыў Беларускае згуртаванне вайскоўцаў, у 1995 годзе ўзначаліў Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Народная Грамада).

Статкевіч быў тройчы зняволены. Першы раз у 2004 годзе, калі атрымаў тры гады за арганізацыю ў Мінску вулічнай акцыі супраць афіцыйных вынікаў парламенцкіх выбараў і рэферэндуму.

Потым у 2010 годзе пасля прэзідэнцкіх выбараў. Экс-кандыдат у прэзідэнты браў удзел у акцыі на плошчы Незалежнасці супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Затрыманы 19 снежня 2010 года, як і шэраг іншых кандыдатаў, неўзабаве пасля разгону акцыі. Яго асудзілі на шэсць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Выйшаў на волю ў жніўні 2015 года на год раней паводле амністыі Лукашэнкі.

Трэці раз быў арыштаваны 31 мая 2020 года, калі ехаў на пікет Ціханоўскай на Камароўцы ў Мінску. Праз паўтара года быў асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі асобага рэжыму. Адбываў тэрмін у Глыбоцкай калоніі.

11 верасня 2025 года быў вывезены з турмы разам з іншымі 52‑ма палітвязнямі, але адмовіўся пакідаць Беларусь, застаўся на нейтральнай паласе, праз некалькі гадзін быў затрыманы і вернуты ў калонію. 19 лютага 2026 года быў адпушчаны дамоў у Мінску.

Мікалай Статкевіч застаецца ў Беларусі. Нядаўна ў інтэрв'ю Zeit заявіў, што спробы выціснуць яго з краіны застаюцца марнымі.

«Калі я выйшаў, у мяне не было нават пашпарта, а ён быў патрэбны, каб атрымаць медычную дапамогу. Пазней, калі мне стала лепш, чыноўнікі вярнулі мне пашпарт. Апрача таго, наш дом зносяць. Мы жывём у так званым гарадку навукоўцаў у Мінску, які плануюць перабудаваць, — працэс ідзе ўжо даўно, а пасля майго вызвалення яго яшчэ і паскорылі, што дакладна не выпадковасць. Але ўсе спробы выціснуць мяне з Беларусі былі марныя. Я не пакіну краіну», — сказаў ён.

Каментары8

  • Ну
    12.08.2026
    Факты и только факты, і што з таго факта? Цяперашні прэзідэнт Літвы стаў камуністам, калі ўжо існаваў Сваюнас і ў краіне пачаўся моцны рух за выхад з СССР. А мы ўсе, народжаныя ў ссср, хто пасьпеў былі "піянерамі". Такая была рэчаіснасць. Іншай не было ў 80-я.
  • Ну
    12.08.2026
    Доўгіх гадоў жыцця, спадар Мікалай! Трымайцеся!
  • а чаму
    12.08.2026
    Ну, а чаму мой дзядуля (зам галоўнага канструктара на заводзе) у кампартыю прынцыпова не ўступаў? калі на заводзе пыталіся - калі ўступіць? казаў - не сазрэў, маўляў, яшчэ. а дома казаў - мне з гэтымі ***дзямі рабіць няма чаго.

    значыць можна было пры жаданні не ўступаць?

Цяпер чытаюць

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

«Сіл няма больш ад гэтых кадэнцый». Жонка беларускага дальнабоя пацікавілася, куды можна прыстроіць мужа, каб той быў побач6

Эн Хэтэўэй у сацсетках раскрытыкавалі за «фальшывы жывот»5

Крышціяну Раналду і Джарджына Радрыгес пажаніліся6

Беларускую спявачку ў Маскве збіў самакатчык10

Рэканструкцыя парку Чалюскінцаў пачнецца ўвосень1

Мікалаю Статкевічу — 70 гадоў8

Севастопаль атакавалі беспілотнікі

Лонданскі Хітроў страціў статус самага загружанага аэрапорта Еўропы2

У «Мінскзяленбудзе» патлумачылі, чаму на праспекце Незалежнасці звялі ясені і пасадзілі ліпы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць