У Беларусі затрымалі пяць чалавек за дапамогу махлярскім кол-цэнтрам. Трое з іх — непаўналетнія
У розных рэгіёнах Беларусі сілавікі затрымалі пяць чалавек, сярод якіх трое непаўналетніх. Паводле інфармацыі МУС, затрыманыя дапамагалі ўкраінскім кол-цэнтрам, якія займаліся махлярствам і крадзяжом грошай шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі.

Следства сцвярджае, што затрыманыя стваралі і адміністравалі суполкі ў Telegram. Іх удзельнікі, так званыя дропы, перадавалі нумары расійскіх аператараў мабільнай сувязі. Пасля гэтыя нумары адпраўлялі ва Украіну, дзе іх выкарыстоўвалі для рэгістрацыі акаўнтаў у месенджарах, махлярскіх званкоў і фішынгавых рассылак. Усяго, па інфармацыі ведамства, было перададзена больш за 2500 нумароў.
Таксама сілавікі выявілі 38 чалавек, якія, як сцвярджаецца, былі датычныя да гэтай схемы або ведалі пра яе. Па месцах іх жыхарства правялі ператрусы.
Следчыя распачалі крымінальную справу па факце завалодання маёмасцю шляхам мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі, учыненага арганізаванай групай. Паводле гэтага артыкула затрыманым можа пагражаць да 12 гадоў пазбаўлення волі. Крымінальная адказнасць за такое злачынства ў Беларусі надыходзіць з 14 гадоў.
Будуць судзіць удзельнікаў махлярскага кол-цэнтра, які спецыялізаваўся на расіянах
«Вашы пашпарты, банкаўскія карткі, браніраванні — у нашых руках». Хакеры ўзламалі сайт папулярнага тураператара Tez Tour
Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах
Вынеслі прысуд 54 абвінавачаным па справе махлярскіх кол-цэнтраў
Цяпер чытаюць
Беларус-вахтавік на Ямале стварае песні на беларускай мове з дапамогай ШІ. «Раней музыка была закрытым клубам. Нейрасеткі адчынілі гэтыя дзверы з нагі»
Каментары