Грамадства

Будуць судзіць удзельнікаў махлярскага кол-цэнтра, які спецыялізаваўся на расіянах

Следчы камітэт Беларусі завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да 28 кіраўнікоў і ўдзельнікаў махлярскага кол-цэнтра, які сістэматычна выманьваў грошы ў грамадзян Расіі пад выглядам аказання брокерскіх паслуг.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле матэрыялаў следства, удзельнікі арганізаванай групы стварылі шматузроўневую схему падману. У інтэрнэце яны размяшчалі рэсурсы з ілжывай інфармацыяй пра магчымасць атрымліваць высокія прыбыткі ад аперацый на рынку каштоўных папер. Сваю дзейнасць яны маскіравалі пад працу рэальна існуючых міжнародных кампаній, звязаных з біржавымі аперацыямі.

Зламыснікі набывалі на спецыялізаваных сайтах кантактныя даныя людзей, якія цікавіліся інвестыцыямі. Пасля яны тэлефанавалі патэнцыйным ахвярам, вялі з імі электронную перапіску, аўдыя– і відэаразмовы, выкарыстоўваючы выдуманыя імёны і прадстаўляючыся супрацоўнікамі фіктыўных брокерскіх кампаній.

Падчас размоў яны ўсталёўвалі псіхалагічны кантакт, уводзілі людзей у зман наконт сапраўдных мэтаў і пераконвалі іх, што з дапамогай «спецыялістаў» можна гарантавана атрымаць або значна павялічыць прыбытак ад інвестыцый.

Каб стварыць уражанне сапраўднай дзейнасці, пацярпелым дасылалі падробленыя электронныя дакументы: дамовы на брокерскае абслугоўванне, ліцэнзіі на брокерскую дзейнасць, гарантыйныя лісты, страхавыя пасведчанні і розныя інвестыцыйныя дакументы.

Затым ад людзей атрымлівалі копіі пашпартоў і іншых асабістых дакументаў, а таксама інфармацыю пра іх фінансавыя магчымасці. Усе гэтыя звесткі сістэматызаваліся і заносіліся ў CRM-сістэмы, пасля чаго маглі выкарыстоўвацца іншымі ўдзельнікамі схемы.

Ахвярам давалі спасылкі на падстаўныя сайты, дапамагалі зарэгістравацца і ствараць там уліковыя запісы з дэпазітнымі рахункамі. Людзям паказвалі нібыта працоўныя магчымасці фіктыўных гандлёвых платформаў, вучылі карыстацца ўліковымі запісамі і стваралі ўражанне, што яны сапраўды могуць кіраваць сваімі дэпазітамі, папаўняць іх і выводзіць грошы.

Пасля людзей уцягвалі ў імітацыю біржавых аперацый. Зламыснікі фактычна кіравалі іх дзеяннямі на падстаўных платформах і паказвалі фіктыўны рост прыбытку. Для выманьвання новых пераводаў выкарыстоўваліся розныя падставы: першапачатковы дэпазіт, неабходнасць папаўнення рахунку для далейшага гандлю, а таксама нібыта абавязковыя працэдуры верыфікацыі, лістынгу, акрэдытацыі, клірынгу, страхавання і іншыя.

Насамрэч паказаны ахвярам «заробак» быў толькі створанай з дапамогай спецыяльнага праграмнага забеспячэння ілюзіяй. Зламыснікі імітавалі працу біржавых сэрвісаў, стваралі фіктыўныя графікі і паказвалі рост капіталу, цалкам кантралюючы інфармацыю, якую чалавек бачыў на экране.

Скрадзеныя грошы пераводзіліся на рахункі, якія кантраляваліся ўдзельнікамі арганізаванай групы. Яны самі распараджаліся гэтымі сродкамі, у тым ліку выкарыстоўвалі іх для аплаты розных паслуг, неабходных для працы махлярскіх кол-цэнтраў, а таксама мерапрыемстваў для «згуртавання калектыву».

Для прыкрыцця злачыннай дзейнасці і стварэння бачнасці легальнай працы ўдзельнікі схемы зарэгістравалі ў Беларусі некалькі суб'ектаў гаспадарання, арандавалі офісы, набылі камп'ютарную тэхніку, сродкі ананімізацыі, IP-тэлефанію, іншыя тэхнічныя прылады і праграмнае забеспячэнне. Новых супрацоўнікаў яны шукалі праз спецыялізаваныя сайты вакансій, а сумоўі ў некаторых выпадках праводзілі з выкарыстаннем паліграфа.

У красавіку 2025 года сілавікі спынілі дзейнасць гэтай групы. Паколькі злачынствы мелі міжнародны характар, для расследавання звязаных паміж сабой спраў была створана сумесная следча-аператыўная група з супрацоўнікамі МУС Расіі.

Усяго па справе ўстаноўлены 82 пацярпелыя, пераважна людзі сталага і пажылога ўзросту. Агульная сума нанесеных ім страт перавысіла 2 мільёны рублёў. Для забеспячэння кампенсацыі шкоды на маёмасць абвінавачаных наклалі арышт прыкладна на 2 мільёны рублёў. Акрамя таго, самі абвінавачаныя ўжо кампенсавалі больш за 140 тысяч рублёў.

28 кіраўнікам і ўдзельнікам арганізаванай групы ва ўзросце ад 23 да 56 гадоў выставілі абвінавачанні паводле часткі 4 артыкула 209 Крымінальнага кодэкса Беларусі — за махлярства, учыненае арганізаванай групай у асабліва буйным памеры. Паводле санкцыі пракурора ўсе яны ўзятыя пад варту.

Расследаванне крымінальнай справы завершана, а яе матэрыялы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў7

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус пасадзіў занадта шмат бульбы. Каб яна не прапала, давялося кідаць кліч у сацсетках3

Ускрыццё пацвердзіла, што актрыса Хейдэн Панецьер памерла ад перадазіроўкі наркотыкаў2

Ва Украіне мабілізавалі хасіда, які прыехаў з Ізраіля ва Умань на святкаванне яўрэйскага Новага года8

ЗША афіцыйна запрасілі Пуціна прыехаць на саміт G20 у Маямі10

У Шатландыі сям'я знайшла сваю котку праз шэсць гадоў пасля таго, як яна згубілася1

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе23

Упаў з лесвіцы і разбіўся насмерць расійскі тэлевядучы Сяргей Саседаў29

«Настойліва рэкамендавалі» не хаваць яе на радзіме». Муж Святланы Курс расказаў новыя падрабязнасці пра яе пахаванне 8

Вялікабрытанія пераглядзіць пагадненне з Маўрыкіем аб перадачы архіпелага Чагас3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў7

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць