Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ
Польская памежная служба дала беларусу 30 дзён на тое, каб добраахвотна выехаць з Польшчы. У мужчыны скончылася віза, а атрымаць ДНЖ ён не змог, піша Reform.news.

Паліцыя затрымала 35‑гадовага беларуса ў гміне Понец у Вялікапольскім ваяводстве. Падчас праверкі дакументаў высветлілася, што ён не меў права знаходзіцца ў Польшчы, паведамляе паліцыя Гостыні.
Беларус прыбыў у Польшчу на падставе візы. Пасля заканчэння тэрміну законнага знаходжання ён звярнуўся да ваяводы з заявай аб выдачы дазволу на часовае знаходжанне. Аднак вытворчасць па справе была спыненая, і беларус не атрымаў дазволу на знаходжанне.
Паліцэйскія перадалі беларуса памежнікам. У дачыненні да мужчыны было вынесена рашэнне, якое абавязвае яго вярнуцца ў краіну паходжання. Для выезду з тэрыторыі Польшчы яму далі 30 дзён.
Каментары