Грамадства22

Пашырылі пералік мерапрыемстваў у аграсядзібах, на якіх забаронена выкарыстоўваць гукаўзмацняльнікі

Міністэрства аховы здароўя Беларусі пашырыла пералік мерапрыемстваў у аграэкасядзібах, падчас якіх забаронена выкарыстоўваць гукаўзмацняльную апаратуру. Змены ўнесеныя ў санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні да ўтрымання і эксплуатацыі аграэкасядзібаў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сайта Дзяніса Блішча

Цяпер забарона распаўсюджваецца не толькі на прэзентацыі, юбілеі, банкеты, спартыўна-масавыя, фізкультурна-аздараўленчыя і культурныя мерапрыемствы, але і на шэраг іншых імпрэзаў.

У прыватнасці, гаворка ідзе пра каляндарна-абрадавыя святы, накіраваныя на папулярызацыю нематэрыяльных культурных каштоўнасцяў і фальклору, тэматычныя сустрэчы і вечары беларускай культуры, гастранамічныя мерапрыемствы з мясцовымі асаблівасцямі, а таксама сямейныя ўрачыстасці з захаваннем народных звычаяў і традыцый.

Пры правядзенні такіх мерапрыемстваў забаронена карыстацца ўключанай гукаўзнаўляльнай і гукаўзмацняльнай апаратурай пры адчыненых вокнах і дзвярах. Таксама ўзмацняльнікі нельга выстаўляць у адчыненыя вокны, на падаконнікі і дзверы, на балконы, лоджыі, тэрасы ды іншыя адкрытыя пляцоўкі будынкаў і збудаванняў або на тэрыторыі аграэкасядзібаў. Акрамя таго, забаронена размяшчаць такую апаратуру на вонкавых паверхнях сцен будынкаў і збудаванняў.

Новыя абмежаванні з'явіліся на фоне больш шырокіх спробаў улады рэгуляваць правядзенне шумных і масавых мерапрыемстваў на прыватных тэрыторыях. У чэрвені гэтага года на грамадскае абмеркаванне вынеслі праект указа Аляксандра Лукашэнкі аб удасканаленні дзейнасці садаводчых таварыстваў. Праект прадугледжваў забарону аказання паслуг, звязаных з арганізацыяй забаў і адпачынку, а таксама правядзеннем культурна-відовішчных і спартыўна-масавых мерапрыемстваў.

У Міністэрстве эканомікі неабходнасць такіх абмежаванняў тлумачылі шматлікімі скаргамі на масавыя імпрэзы, якія ладзяць на здадзеных у арэнду лецішчах. Як сцвярджае ведамства, суседзям перашкаджаюць узмоцнены шум ад музыкі, гучных размоў і крыкаў, а таксама дым ад мангалаў, вогнішчаў і палення лазняў. Гэта, на думку чыноўнікаў, прыводзіць да непажаданага ўзаемадзеяння з суседнімі землекарыстальнікамі і выклікае іх незадаволенасць.

У Міністэрстве эканомікі таксама адзначалі, што калі садовы домік рэгулярна здаецца на кароткі тэрмін, гэта фактычна становіцца прадпрымальніцкай дзейнасцю, якая прыносіць даход адным грамадзянам, але адначасова можа парушаць правы і законныя інтарэсы суседзяў, якія разлічваюць на спакойны адпачынак на сваіх участках у садаводчым таварыстве.

Каментары2

  • Вольга
    05.10.2026
    Беларускае ў Беларусі пад забаронаю. Здзіўленыя?
  • Ёсік
    05.10.2026
    Вольга, бо вакол хат на куплялі крываротыя, а яны не разумеюць беларускай мовы, таму лукашэнка ўсё робіць, каб гэта прыбраць, гэта ж браты яго старэйшыя.

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць