Моды11

Бюстгальтар замест топа — новы трэнд сезона захоплівае подыумы

На галоўных тыднях моды ў Парыжы і Мілане дызайнеры аднагалосна вырашылі: бялізна канчаткова будзе паўнавартасным адзеннем.

Паказ калекцыі Miu Miu вясна/лета 2027. Фота: miumiu.com

На паказе знакамітага моднага дому Miu Miu італьянская мадэльерка Міўча Прада, якую ў свеце моды лічаць галоўнай заканадаўцай трэндаў, выпусціла мадэляў на подыум у спартыўных топах-бра, кароткіх эластычных шортах, спартыўных штанах і талстоўках на маланцы.

Спалучэнне спорту і высокай моды само па сабе ўжо даўно не навіна. Як заўважае аглядальніца моды The New York Times Ванэса Фрыдман, куды больш паказальнай дэталлю сталі станікі і падобныя да іх топы, якія цяпер носяць як самастойны верх.

Іх спалучаюць са строгімі пінжакамі, скуранымі курткамі і класічнымі плашчамі, а таксама са спадніцамі з вельмі нізкай пасадкай або свабоднымі спартыўнымі штанамі. У выніку адкрыты жывот і бялізна напаказ сталі аднымі з найбольш характэрных элементаў новых калекцый.

І гэта ўжо не эксперымент аднаго-двух дызайнераў. І Miu Miu тут далёка не адзіны. Трэнд пачаў выразна праяўляцца яшчэ на паказах у Мілане, дзе падобныя рэчы з'явіліся ў Prada і Fendi. У Парыжы варыянтаў стала яшчэ больш.

Valentino. Калекцыя вясна 2027. Фота: wwd.com

У Valentino паказалі шаўковыя топы-бра з перакрыжаванымі дэталямі, у Hermès — станікі без шлеек, зробленыя са скуры і шаўковых хустак. У Loewe бюстгальтары з кветкавымі матывамі сталі часткай святочных сукенак. А на паказе Jean Paul Gaultier з'явіліся найбольш экстравагантныя мадэлі — своеасаблівая новая версія знакамітага канічнага станіка гэтага дома.

Jean Paul Gaultier. Калекцыя вясна 2027. Фота: wwd.com

Чаму ўсе раптам паказваюць бюстгальтары

У гэтага трэнду ёсць цалкам лагічныя прычыны, бо высокая мода заўсёды рэагуе на тое, чым жыве грамадства. З аднаго боку, за апошнія гады людзі настолькі звыклі да спартыўнага і максімальна зручнага адзення, што дызайнерам не засталося нічога іншага, як узаконіць гэты камфорт і зрабіць яго часткай высокага стылю.

Калекцыі вясна 2027 Нermes (злева) і Loewe. Фота: wwd.com

З другога боку, зараз на піку папулярнасці знаходзіцца настальгія па 2000‑х гадах з іх культам адкрытага цела, нізкай таліяй джынсаў і эстэтыкай тагачасных музычных кліпаў. Да таго ж у сусветнай культуры трывала замацавалася мода на адкрытасць, калі дэманстрацыя фігуры ўспрымаецца як натуральная форма самавыяўлення і смеласці.

Фрыдман называе і яшчэ адзін фактар — папулярнасць прэпаратаў GLP-1 для зніжэння вагі. На яе думку, жаданне прадэманстраваць цела пасля прыкметнага пахудзення таксама падштурхоўвае моду да ўсё больш адкрытых вобразаў.

Зрэшты, на подыуме і ў паўсядзённым жыцці адзін і той жа трэнд амаль заўсёды выглядае па-рознаму. Наўрад ці большасць будзе літаральна паўтараць вобразы з паказаў і выходзіць на вуліцу ў адным бюстгальтары. Значна больш імаверна, што ідэя пяройдзе ў масавую моду ў больш стрыманым выглядзе. Але сама мяжа ўжо зрушылася: рэч, якую яшчэ нядаўна трэба было хаваць пад адзеннем, дызайнеры прапануюць лічыць адзеннем.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны1

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША мужчына застрэліў восем чалавек, сярод якіх дзеці, і пакончыў з сабой4

Мода на 1990‑я вярнулася. Разам з ёй і джынсы Levi’s25

У Беларусі немагчыма выклікаць «Яндэкс-таксі» пасля атакі дронаў на дата-цэнтр ва Уладзіміры34

У гэтым італьянскім мястэчку жанчыны жывуць незвычайна доўга. Навукоўцы спрабуюць зразумець чаму2

У дзень закліку Трампа змяніць яго Зяленскі перагаварыў з кіраўнікамі чатырох еўрапейскіх дзяржаў3

Крысту Пайк, якую няўдала спрабавалі пакараць смерцю, выпісалі з бальніцы і вярнулі ў турму2

Ва Украіне адрэагавалі на «заявы з-за мяжы» аб неабходнасці замены Зяленскага24

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны1

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць