Культура

За адну базавую прадаюць гістарычны бровар з маёнтка Свяцкіх. У тым жа маёнтку працаваў і Янка Купала

У аграгарадку Полымя Сенненскага раёна на таргі выстаўлены комплекс гаспадарчых пабудоў сядзібы канца XIX — пачатку XX стагоддзя. Гістарычныя цагляныя будынкі прапануюцца інвестарам па мінімальным пачатковым кошце з умовай правядзення рэстаўрацыйных работ.

Фота: au.nca.by

Паводле інфармацыі з пляцоўкі Беларускай універсальнай таварнай біржы, на аўкцыён 29 кастрычніка выстаўлена пяць капітальных пабудоў. Рынкавы кошт комплексу ў канцы 2022 года ацэньваўся ў 2,9 мільёна рублёў. Цяпер стартавы кошт кожнага лота зніжаны да адной базавай велічыні (40 рублёў).

Да набыцця прапануюцца наступныя аб'екты:

  • галоўны двухпавярховы цагляны корпус спіртзавода (1890 г., 1502 кв. м);
  • будынак малачарні (1913 г., 162 кв. м);
  • трохпавярховы склад (1913 г., 779 кв. м);
  • збожжасклад (1913 г., 1764 кв. м);
  • спіртасховішча (1900 г., 75 кв. м).

Для пакупніка прадугледжаны стандартныя для помнікаў архітэктуры ўмовы: неабходна на працягу аднаго года распрацаваць праектна-каштарысную дакументацыю, а на працягу пяці гадоў з моманту заключэння дагавора выканаць рамонтна-рэстаўрацыйныя працы. Зямельныя ўчасткі агульнай плошчай больш за 1 гектар перадаюцца ў арэнду без правядзення дадатковага аўкцыёну. Пасля аднаўлення будынкі можна выкарыстоўваць для прадпрымальніцкай дзейнасці або размяшчэння сацыяльна-культурных і адміністрацыйных устаноў.

Выстаўленыя будынкі — гэта прамысловая частка маёнтка ў Старой Беліцы (сучасны аграгарадок Полымя). Яшчэ да пачатку XX стагоддзя тут працавалі млын і ферма, выраблялі масла і сыры пад брэндам «Dobra Bielica, K. Swiackiego». Пераабсталяваны ў бровар (спіртзавод) будынак працягваў працаваць як прадпрыемства саўгаса «Полымя» ў савецкі і постсавецкі час аж да 2002 года.

Сам сядзібны комплекс таксама мае вялікую гістарычную каштоўнасць. Яшчэ да пераходу зямель да роду Свяцкіх тут жылі жонка канцлера Вялікага Княства Літоўскага Яна Глябовіча Ганна Барташэвіч і гетман ВКЛ Ян Сапега.

Свой архітэктурны росквіт класіцыстычны маёнтак перажыў пры Каралі Свяцкім у пачатку ХХ стагоддзя. У 1909—1911 гадах да палаца дабудавалі васьмігранную вежу, спраектаваную познаньскім архітэктарам Уладзіславам Мічкоўскім. На першым яе паверсе мясцілася скульптурная майстэрня сына гаспадара. Кожная цагліна новай пабудовы была пазначана манаграмай «KS» (Караль Свяцкі). Інтэр'еры палаца ўпрыгожвалі каштоўныя палотны, сярод якіх была карціна Валянціна Ваньковіча «Напалеон ля вогнішча», а бібліятэка налічвала каля 3 тысяч тамоў.

З 1903 па 1904 год у маёнтку працаваў будучы класік беларускай літаратуры Янка Купала, выконваючы абавязкі настаўніка і малодшага прыказчыка. Пазней на будынку сядзібы была ўсталяваная мемарыяльная дошка ў гонар паэта.

Сядзіба была ўзятая пад дзяржаўную абарону ў 1976 годзе. Спробы ажывіць гістарычны комплекс ўжо рабіліся: у 2009 годзе быў падпісаны пратакол аб намерах з латвійскай кампаніяй, якая планавала стварыць культурна-дзелавы цэнтр і гасцініцу, аднак праект застаўся нерэалізаваным. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага8

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага

Усе навіны →
Усе навіны

За год сярэдні кошт квадратнага метра ў Мінску вырас амаль на 500 даляраў3

«Да апошняга не ведала, што кватэрнае пытанне можа вырашыцца». Мама тройні расказала, як наважылася прасіць жыллё ў Лукашэнкі4

Самай маладой фігурантцы расійскага спісу экстрэмістаў і тэрарыстаў — 14 гадоў2

У Бранскай вобласці ад удару беспілотніка пацярпела беларуска. Ёй ампутавалі канцавіны20

«Маё дзіця заснула і не прачнулася». У Вільні памёр 29‑гадовы беларус9

Ozon адкрыў яшчэ два лагістычныя цэнтры ў Беларусі4

У Ваўкавыскім раёне жанчына вырасціла гіганцкі агурок ФОТАФАКТ3

Выйшла новая кніга Максіма Знака «Каланісты»

У Чырвоным касцёле ў Мінску адновяць страчаныя роспісы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага8

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць