Свет2525

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адрэагаваў на навіну пра тое, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп дамовіўся з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным пра зняцце з Расіі санкцый на пастаўкі дызельнага паліва.

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo/Stefan Jeremiah

«Міру дзякуючы слабасці ніколі не бывае. Сёння ў Кіеве былі прадстаўнікі Кангрэса ЗША — двухпартыйная дэлегацыя. Я ўдзячны ім за візіт ва Украіну ў такі складаны час. Яны спыталі: «Што трэба, каб скончыць вайну?»

Адказ мусіць быць рашучым. Павінны быць санкцыі ў адпаведнасці з законам Ліндсі Грэма, павінна быць падтрымка Украіны ў абароне жыццяў і мусіць быць ціск на Расію за вайну. А сёння адбылася размова лідараў Амерыкі і Расіі. Размова, якая вядзе да іншага.

Нядаўна Еўропа прыняла рашэнне зняць санкцыі з расійскіх алігархаў. Пасля гэтага расійскіх удараў і здзекаў з людзей стала толькі больш. Толькі за гэты тыдзень — жорсткі ракетны ўдар Расіі па доме ў Прылуках, авіябомбы па Краматорску, па звычайных гарадскіх аўтобусах, пастаянныя абстрэлы энергетычных аб’ектаў Кіева, інфраструктуры, неабходнай для жыцця, у Дняпры, Харкаве, Адэсе і іншых нашых гарадах. Дзясяткі загінулых і сотні параненых.

Расіяне кампенсуюць такім тэрорам сваю няздольнасць дасягнуць пастаўленых перад імі мэтаў на фронце. Сёлета Расія на фронце слабейшая, чым у любы іншы перыяд вайны. Менавіта таму Пуцін разлічвае на тэрор. Менавіта таму ён разлічвае на спробы кулуарных дамоўленасцяў пра тое ці іншае змякчэнне ціску на Расію, каб выйграць яшчэ час і атрымаць магчымасці для працягу вайны.

Любое змякчэнне санкцый супраць Расіі без выразнай і працяглай дамоўленасці з ёй аб дээскалацыі — гэта відавочная слабасць. Гэта працуе на карысць Расіі, спрыяе таму, што яна будзе забіваць больш людзей, ваяваць даўжэй, яшчэ менш паважаць Амерыку і наносіць свету яшчэ большыя страты і шкоду.

Украіна гатовая да ўзаемных крокаў па дээскалацыі, і амерыканская каманда ведае нашу пазіцыю. Нашы ўдары па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах і іншых нафтавых аб’ектах — гэта адказ на шматгадовую кампанію Расіі па тэроры супраць украінскай энергетыкі.

Украіна не будзе паліць расійскія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы, калі Расія не будзе разбураць нашу энергетыку. Мы прапануем Амерыцы менавіта такую дамоўленасць і лічым, што Злучаныя Штаты маюць дастаткова ўплыву, каб дасягнуць гэтага кампрамісу.

Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету. Расія «аддзячыць» за дызель далейшым тэрорам і подласцямі. Дазвол Расіі прадаваць нафтапрадукты — гэта інвестыцыя ў вайну, якую трэба скончыць, а не працягваць. Неабходная сапраўдная дээскалацыя з Расіяй і ў люстраным фармаце.

Разлічваем на справядлівую падтрымку з боку Амерыкі ў абароне нашага жыцця і нашых людзей ва Украіне, а таксама на адпаведную рашучую размову Злучаных Штатаў з Расіяй. Рашучую, а не слабую», — напісаў прэзідэнт Украіны.

Каментары25

  • Жэка
    10.10.2026
    барадзед, які першы раз? Зеля толькі і робіць, што сустракаецца з праціўнікамі Трампа. У ЗША нават украінскага пасла няма. Ні на часі. Веліке крадівніцтво.
  • Gorliwy Litwin
    10.10.2026
    Чакаем ад сп. Зянона і лапідарных зенаністаў магутнай хвалі падтрымкі гэтага мудрага кроку самага вялікага з амерыканскіх прэзідэнтаў!
  • .
    10.10.2026
    Падобна, што губляць ужо няма чаго. Трамп і так даўно не дапамагае.

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

Еўрапейскія краіны адпрацуюць на вучэннях перакіданне міратворчых сіл ва Украіну1

Назвалі рэальны тэрмін будаўніцтва ў Беларусі другой АЭС5

Рэчыцкая пенсіянерка завяла раман з акцёрам Меншыкавым і ўляцела на 3 тысячы рублёў. Добра, што больш не мела12

Камандуючы НАТА не гаварыў пра ўдары па Беларусі ў выпадку нападу Расіі з яе тэрыторыі. Гэта агучвалася ў ранейшай стратэгіі15

Што зменіцца для беларусаў пасля падпісання новага міграцыйнага пагаднення з Расіяй2

10 000 км за тры тыдні. Беларусы адправіліся ў Турцыю на аўто: што ўбачылі і колькі патрацілі?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць