Уіткаф і Кушнер могуць прыехаць у Маскву ў кастрычніку для новых перамоваў з Пуціным
Сёння ў Маямі адбудзецца сустрэча Уіткафа і Кушнера з украінскай і еўрапейскай дэлегацыямі.

Спецпасланнікі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер могуць неўзабаве зноў наведаць Маскву, паведамляе Axios са спасылкай на крыніцы.
Паводле суразмоўцаў выдання, яны могуць прыехаць у Расію ў кастрычніку.
Сёння ў Маямі адбудзецца сустрэча Уіткафа і Кушнера з украінскай і еўрапейскай дэлегацыямі. На ёй спецпасланнікі Трампа прадставяць «новыя ідэі і прапановы», якія павінны дапамагчы выйсці з тупіку ў вайне Расіі супраць Украіны, паведамляюць амерыканскія і ўкраінскія афіцыйныя асобы.
Амерыканская крыніца паведаміла, што бакі, у прыватнасці, абмяркуюць прапановы адносна гарантый бяспекі для Украіны і план пасляваеннага развіцця краіны.
Каментары