Свет1111

Трамп заявіў, што паспяхова дамовіўся з Пуціным пра вялізныя пастаўкі паліва

Дональд Трамп заявіў пра нібыта дасягнутую дамоўленасць з Уладзімірам Пуціным, паводле якой Расія павінна паставіць на амерыканскі і сусветны рынкі больш за 300 тысяч тон дызельнага паліва неадкладна, яшчэ 500 тысяч тон — на працягу лістапада, а затым яшчэ мільён тон.

Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп. Фота: Andrew Harnik/Getty Images

Акрамя таго, паводле слоў прэзідэнта ЗША, з улікам стану расійскіх нафтаперапрацоўчых заводаў Расія ў хуткім часе паставіць яшчэ тры мільёны тон дызельнага паліва.

Пра гэта Трамп напісаў у сацыяльнай сетцы Truth Social пасля таго, як, паводле яго сцвярджэння, завяршыў «надзвычай паспяховыя перамовы» з расійскім прэзідэнтам.

Амерыканскі лідар таксама заявіў, што неўзабаве цэны на дызельнае паліва пачнуць зніжацца «з рэкорднай хуткасцю». Ён звязаў гэта з тым, што ЗША нібыта цалкам кантралююць Армузскі праліў, а таксама з дамоўленасцю аб расійскіх пастаўках энергарэсурсаў. У канцы паведамлення Трамп падкрэсліў, што Іран не атрымае ядзернай зброі.

28 верасня Уладзімір Пуцін абмежаваў публікацыю звестак пра расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы і экспарт паліва. 30 верасня расійскі ўрад падоўжыў забарону на экспарт дызельнага паліва. Абмежаванні на вываз бензіну таксама працягваюць дзейнічаць.

Забароны звязаныя з дэфіцытам паліва на ўнутраным расійскім рынку. Ён узнік, у прыватнасці, праз пашкоджанне расійскіх нафтаперапрацоўчых заводаў у выніку ўкраінскіх удараў.

5 кастрычніка Трамп заявіў, што рост цэн на бензін у ЗША выклікаюць украінскія атакі на расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы, а таксама закрыццё такіх прадпрыемстваў у штатах, якімі кіруюць дэмакраты.

Каментары11

  • Намасце
    09.10.2026
    Заўтра Трамп заступіць на ахову пуцінскіх НПЗ.
  • барадзед
    09.10.2026
    Беларусь ад расеі ўжо адарваў
    цяпер ЗША адрывае
    лапідарны геній!
  • Satan
    09.10.2026
    Гэта кнш навіна гавяная, але што яшчэ чакаць ад той рыжай маўпы. Аднак, хачу сказаць, што яны ня такія вялізныя як здаецца на першы погляд. 500k тон - гэта каля 3.73 млн. барэлей. А паводле дадзеных Упраўлення энергетычнай інфармацыі ЗША, Штаты спажываюць 3,7-4,1 млн. барэлей дыстылятнага паліва ў суткі. Г.зн. гэтыя паўмільёна тон ім прыкладна на суткі для эканомікі.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне31

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх5

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць