Свет11

Расія актыўней плануе замахі на кіраўнікоў еўрапейскіх абаронных кампаній

Некалькі кіраўнікоў абаронных кампаній за апошнія паўгода ўзмацнілі сваю ахову па рэкамендацыі дзяржаўных службаў бяспекі.

Фота: Ramil Sitdikov / Pool Photo via AP

Расія пашырае дыверсійныя і гібрыдныя аперацыі ў Еўропе. Яна актыўней плануе замахі на кіраўнікоў еўрапейскіх абаронных прадпрыемстваў, у тым ліку кампаній, якія выпускаюць беспілотнікі і кампаненты для іх, паведамляе Financial Times са спасылкай на свае крыніцы. Займаецца гэтым ГРУ.

Расія такім чынам хоча аслабіць падтрымку Украіны ў той час, калі ў расійскіх войскаў няма істотных поспехаў на фронце.

Планы Крамля па планаванні замахаў часткова пацвердзіў кіраўнік нямецкай контрразведкі Сінан Селен. Выступаючы перад дэпутатамі Бундэстага, ён казаў, што Расія плануе гвалтоўныя дзеянні супраць асобных людзей з выкарыстаннем дзяржаўных структур або падкантрольных ім выканаўцаў.

Некалькі кіраўнікоў абаронных кампаній за апошнія паўгода ўзмацнілі сваю аховы па рэкамендацыі дзяржаўных службаў бяспекі. Хтосьці выкарыстоўвае ахову толькі ў замежных паездках.

ГРУ для сваіх аперацый за мяжой усё часцей супрацоўнічае з арганізаванымі злачыннымі групоўкамі і вярбуе за грошы аднаразовых агентаў.

Выданне піша, што некаторыя напады еўрапейскія спецслужбы ўжо змаглі прадухіліць.

Але важны і псіхалагічны эфект ад такіх пагроз. «Ужо прымушаючы людзей адчуваць, што яны могуць стаць мішэнню, яны [у Крамлі] дамагаюцца эфекту. Яны хочуць, каб людзі двойчы падумалі, перш чым весці бізнэс з Украінай», — сказаў прадстаўнік адной з разведак.

Каментары1

  • барадзед
    11.10.2026
    кая калас не чарлі кірк, можна яшчэ санкцый зняць

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара13

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

Пачобут паразважаў пра будучыню ў рэгіёне: Калі геаграфічна Беларусь з’яўляецца часткай Еўропы, то палітычна — гэта частка Азіі142

Расіяне здымалі ў Мінску серыял пра хакей — выдалі сталіцу Беларусі за Валгаград і Самару5

Стала вядома, адкуль паступіў загад абмежаваць Starshield для Украіны3

«Ён не хоча дамаўляцца»: Трамп заявіў, што не хоча мець спраў з Зяленскім39

Арцём Леўшуноў закінуў дэбютную шайбу ў гэтым сезоне ў НХЛ

У Германіі робат чапіўся да 16‑гадовай дзяўчыны. Хто будзе пакараны?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць