«Рашэнне як бы рацыянальнае». Пазняк выказаўся адносна дызельнай здзелкі Трампа з Пуціным
Ветэран беларускага руху Зянон Пазняк напісаў у сваім тэлеграм-канале «некалькі простых слоў для беларусаў, якія разумна назіраюць рэчаіснасць». У іх ён выказаў сваё стаўленне да нядаўняй здзелкі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і пашкадаваў, што «тут не атрымалася паразумення з кіраўніцтвам Украіны».

На думку Зянона Пазняка:
«Левая нянавісць супраць Прэзідэнта Трампа зацягвае заўзятараў мацней, чым футбольнае першынства. Тым больш што заўзятарства ірацыянальнае. Цяпер якраз чарговая ўспышка папулісцкай нянавісці».
Ён цалкам падтрымлівае жаданне Трампа вырашыць іранскае пытанне і прымусіць Іран адмовіцца ад стварэння ядзернай зброі. Зянон Пазняк лічыць, што вайна з Іранам складваецца на карысць амерыканскага прэзідэнта:
«Калі б Іран завалодаў атамнай зброяй, пытанне яго аднаасобнага кантролю над [Армузскім] пралівам было б вырашана. Флот ЗША цяпер кантралюе праліў, і ваенныя падзеі ідуць дастаткава прадумана. Вытрымка і паслядоўнасць прэзідэнта Трампа тут таксама заўважныя».
Але ў той жа час Пазняк прызнае, што не на карысць адміністрацыі Дональда Трампа складваецца пытанне, таксама звязанае з гэтай вайной: «гэта павышэнне цаны на нафту, бензін і асабліва на дызель (бо звязана найперш з гандлем, з транспартам, з вытворчасцю і сельскай гаспадаркай ЗША)».
І гэта ўжо мае дачыненне да спраў нашага рэгіёна, палітыку Трампа адносна якога Зянон Пазняк разгорнута тлумачыць:
«Патрабаванні ЗША да Украіны (асабіста Зяленскага) — не бамбардаваць расейскія рафінэрыі. (Можна, значыцца, бамбардаваць усё, толькі не нафтаперагонныя заводы, бо гэта ўдарыць па сусветных цэнах на паліва, і перш за ўсё па ЗША).
Фактычна, патрэбна была двухбаковая дамова аб правілах вядзення вайны. На жаль, тут не атрымалася паразумення з кіраўніцтвам Украіны, і Прэзідэнт Трамп, быццам бы каб збіць высокую ўнутраную цану на дызель перад прамежкавымі выбарамі, пайшоў на часовае пагадненне аб закупах мізера расейскага дызелю.
(Іронія ў тым, што расейцы самі закупаюць дызель, і пагадненне выглядае прапагандысцкім. Прытым ніякага рэальнага ўплыву на Украіну, гэтак жа як і на Амерыку, яно мець не будзе, і Трамп тое ведае.)
Тым не менш, рашэнне як бы рацыянальнае. Наколькі яно паўплывае на цану паліва, і асабліва на электаральныя паводзіны амерыканцаў, даведаемся праз месяц.
Але магчыма, што Прэзідэнт Трамп у стылі сваёй не надта зразумелай для іншых «бурлескнай» палітыкі рэальна сам адмовіцца ад яго ды прапануе іншую нечаканасць. Але пакуль што сусветная цана на нафту круціцца вакол становішча ў Армузскім праліве».
Пасля здзелкі Трампа з Пуціным ЕС пачаў рыхтаваць новыя санкцыі супраць расійскай нафты
ЗША другі вечар запар не папярэдзілі Украіну пра расійскія ракетныя ўдары па Кіеве
«Не, не чулі». Пяскоў пракаментаваў паведамленні аб падрыхтоўцы мірнага плана ЕС і ЗША
Пасланнікі Трампа заявілі Кіеву, што спрабуюць вярнуць Пуціна за стол перамоваў з дапамогай дызельнай здзелкі
«Паліць нафтаперапрацоўчыя заводы». Кіт Келаг параіў, што трэба рабіць Украіне пасля папярэджанняў Трампа
ЗША і Еўропа распрацоўваюць мірны план, які дасць Украіне гарантыі бяспекі, а Расіі — эканамічныя выгады
Каментары