Палац Горватаў у Нароўлі працягвае аднаўляцца. Дах цалкам адрэстаўраваны
Днямі на атыку паставілі страчаную балюстраду — дах цалкам адрэстаўраваны. Па абодвух баках будынка адбудоўваюць ганкі замест аварыйных. Аконныя праёмы сутарэнняў таксама перакладаюцца і тынкуюцца, піша выданне «Моцныя навіны».

Праўда, не абыходзіцца і без складанасцяў. На 2026 год, напрыклад, планавалі цалкам атынкаваць сцены і правесці камунікацыі. Але сутыкнуліся з цвіллю, солямі і грыбкамі ў цэгле, аварыйным станам ганкаў.
Што да камунікацый — па праекце на шляху апынуўся старажытны дуб, які нельга чапаць, таму праект трэба распрацоўваць нанова. Але каманда не складае рук і працуе, здзіўляючы і гасцей, і нараўлянцаў.

Як змяніўся Палац за час аднаўлення, паказаў уладальнік аб'екта і кіраўнік праекта Пятро Кузняцоў — у межах навукова-практычнай канферэнцыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прысвечанай гісторыі і культурнай спадчыне Нараўляншчыны. Яе правялі 8‑9 кастрычніка.

Суарганізатарам мерапрыемства стаў Нараўлянскі райвыканкам. З прывітальным словам выступіў кіраўнік райвыканкама Дзяніс Ядчанка, з дакладамі на пленэры — дырэктар Інстытута гісторыі НАН Вадзім Лакіза, вядучы навуковы супрацоўнік Алег Дзярновіч, рэктар Мінскай духоўнай семінарыі архімандрыт Афанасій і іншыя.
Палацу Горватаў было прысвечана дзве сесіі: выязное пасяджэнне па тэме «Рэстаўрацыя Нараўлянскага палаца: актуальныя стадыі і перспектыўныя работы» правеў Пятро Кузняцоў, а на наступны дзень дырэктар ТАА «ПрокПраект» Сяргей Касабуцкі выступіў па тэме «Рэстаўрацыя Нараўлянскага палаца: асноўныя праектныя рашэнні».
У нараўлянскім палацы Горватаў цалкам гатовы новы дах. Цяпер будынак уратаваны
«Хочацца, каб мы жылі не з нуля». Уладальнік сядзібы Горватаў расказаў пра рэстаўрацыю, захаваныя каштоўнасці і «Белую пані Нароўлі»
Як цяпер выглядае палац Горватаў у Нароўлі, які рэстаўруюць энтузіясты ФОТЫ
Стала вядома, на якім этапе цяпер рэстаўрацыя палаца Горватаў у Нароўлі
«Ніхто нічога не кінуў і не збіраецца». Як ідуць справы на рэканструкцыі палаца Горватаў у Нароўлі
Каментары