Мова22

«Я сапраўдны лінгвістычны гік». 16‑гадовы школьнік з Індыі вывучае беларускую мову

У англамоўнай супольнасці ён вітаецца «Жыве Беларусь!» і выкарыстоўвае бел-чырвона-белы сцяг, заўважыла выданне «Салідарнасць».

У англамоўнай супольнасці Reddit з'явіўся незвычайны пост:

«Я 16‑гадовы хлопец з Індыі, які вывучае беларускую мову. Пытайцеся што заўгодна».

Аўтар пад нікам Unlikely-Wolf2390 пачаў публікацыю адразу з двух прывітанняў: «Žyvie Biełaruś!» і «Жыве Беларусь!»

У каментарыях яго пачалі распытваць пра паходжанне, веданне моў і, зразумела, пра тое, чаму ён абраў менавіта беларускую.

Некаторыя каментатары сталі цікавіцца, чаму падлетак выкарыстоўвае бел-чырвона-белую сімволіку, а не афіцыйны чырвона-зялёны сцяг. Хлопец патлумачыў свой выбар адмоўным стаўленнем да рэжыму Лукашэнкі, яго моўнай палітыкі і савецкай спадчыны.

Адкуль у індыйскага школьніка цікавасць да Беларусі? Па словах падлетка, ён нарадзіўся ў Індыі, паходзіць з паўднёвага штата Тамілнад, але большую частку жыцця правёў у ЗША. Нядаўна сям'я вярнулася ў Індыю, дзе ён працягвае школьную адукацыю.

Яго родная мова — тамільская. У адрозненне ад хіндзі, яна належыць не да індаеўрапейскай, а да дравідыйскай моўнай сям'і. Аднак самога школьніка асабліва цікавяць еўрапейскія мовы, іх гісторыя і ўзаемны ўплыў.

Знаёмства са славянскім светам пачалося з Польшчы. Падлетак захапіўся яе гісторыяй, геаграфічным становішчам і асаблівасцямі польскай мовы. Пазней у яго з'явіліся рускамоўныя знаёмыя з постсавецкіх краін.

Менавіта беларуская, па яго словах, аказалася своеасаблівым сувязным звяном паміж дзвюма культурнымі прасторамі, якія яго цікавяць, — польскай і ўсходнеславянскай.

«Мова, якой патрэбна абарона»

Падлетак лічыць, што беларуская мова аказалася ва ўразлівым становішчы на ўласнай радзіме. Таму вывучэнне мовы для яго — спосаб падтрымаць яе захаванне.

На пытанне, чаму ён не абраў больш распаўсюджаную рускую, школьнік адказаў па-беларуску: «Зараз я вучу толькі беларускую».

Пры гэтым хлопец зусім не адмаўляецца ад знаёмства з рускай. Па яго словах, ён паступова асвойвае яе праз прагляд і чытанне матэрыялаў, а таксама вывучае сербахарвацкую.

Іншы каментатар адкрыта параіў яму вучыць рускую як больш карысную мову. Адказ аказаўся паказальным: «Я вучу мовы не проста дзеля карысці — я сапраўдны лінгвістычны гік».

Разбіраецца ў гісторыі лепш, чым гаворыць

Сам школьнік даволі сціпла ацэньвае сваё валоданне беларускай мовай — прыкладна A1—A2, гэта значыць пачатковы ўзровень. Ён прызнаецца, што гісторыя моў часцей цікавіць яго больш, чым размоўная практыка. Праўда, цяпер ён стараецца гэта змяніць.

На пытанне пра падабенства беларускай з украінскай і рускай падлетак пачаў тлумачыць гістарычныя моўныя сувязі, прывёў прыклады адрозненняў у вымаўленні і звярнуў увагу на беларускае аканне. Асобна разважаў пра лацінку і пра тое, як некаторыя асаблівасці беларускага пісьма нагадваюць польскія.

У іншым каментарыі ён згадаў палескія гаворкі і моўныя пераходы паміж беларускай і ўкраінскай.

Гродна, Брэст і Полацк

Цікавасць да Беларусі не абмяжоўваецца мовай. Калі адзін з беларускіх карыстальнікаў спытаў падлетка, якія гарады Беларусі яму падабаюцца, той адказаў: «Гродна і Брэст з-за іх цікавай гісторыі».

Пасля згадкі Полацка школьнік спецыяльна паглядзеў інфармацыю пра горад і зацікавіўся яго старажытнымі саборамі. Ён прызнаўся, што пры адсутнасці абмежаванняў на паездкі з задавальненнем наведаў бы Полацк. Затым па-беларуску спытаў свайго суразмоўніка, ці не супраць той дапамагчы яму папрактыкавацца ў мове. Беларус адказаў, што будзе толькі рады.

Дапамагае іншым вывучаць беларускую

У абмеркаванні знайшліся і іншыя ахвотныя вывучаць беларускую мову. Карыстальніца з Украіны спытала школьніка, якія мабільныя праграмы, сайты або кнігі ён можа параіць. Падлетак патлумачыў, што англамоўных рэсурсаў адносна нямнога, але ўсё ж склаў невялікі спіс.

Для вывучэння граматыкі ён рэкамендаваў Linguardia. Для размоўнай мовы — YouTube-каналы Budzma і Tutejszy Szlachcicz. Акрамя таго, параіў беларускамоўны Instagram-акаўнт @zabiziapu. Завяршыў адказ пажаданнем: «Спадзяюся, я быў карысным, і поспехаў вам!»

Каментары2

  • Head bobble
    17.10.2026
    А ў вас няма аўдыё? Пачуць мову з індыйскім акцэнтам было б вельмі цікава.
  • Стыдно и больно
    17.10.2026
    Очередной коньюктурщик,как сказал бы Тихоновский. Ни Бабирико, ни Колесниковой и прочим известным и не очень белорусским лидерам, почему то не нужен язык титульной нации нашей республики,а эти индийцы, марокканцы, японцы и китайцы, занимаются коньюктурщиной, унижая нас всех!

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх19

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць