Spotify будзе правяраць праз QR-код, ці жывуць сумесна ўладальнікі сямейных падпісак
Spotify ўкараняе новы спосаб барацьбы з сумесным выкарыстаннем сямейнай падпіскі — праверку праз QR-код. Кампанія патрабуе, каб удзельнікі сямейнага плана пацвердзілі, што жывуць у адным доме з яго ўладальнікам. Калі карыстальнік не пройдзе праверку своечасова, ён можа страціць магчымасць далучацца да сямейных і парных планаў на цэлы год.

Паводле інструкцыі Spotify, уладальнік падпіскі павінен адкрыць QR-код на сваім тэлефоне. Для гэтага трэба націснуць на фота профілю, перайсці ў раздзел Your Premium, а затым — Manage. Удзельнік сямейнага плана скануе код камерай свайго тэлефона. Каб праверка адбылася, абодва карыстальнікі павінны знаходзіцца ў адным месцы.
Карыстальнікі Reddit, якія заўважылі новаўвядзенне, звярнулі ўвагу, што QR-код змяняецца кожныя некалькі секундаў. Гэта ўскладняе выкарыстанне скрыншота для праверкі. Аднак некаторыя карыстальнікі сцвярджаюць, што змаглі абысці абмежаванне, скарыстаўшыся некалькімі прыладамі і відэазванкамі.
Пасля з’яўлення апавяшчэння ўдзельнік мае сем дзён, каб адсканаваць QR-код і пацвердзіць, што жыве разам з уладальнікам падпіскі. Калі ён не паспее прайсці праверку, то аўтаматычна страціць доступ да платнага плана і пяройдзе на бясплатную версію Spotify.
Акрамя таго, такі карыстальнік не зможа на працягу 12 месяцаў далучыцца да іншага сямейнага або парнага плана. Пры гэтым яму застанецца магчымасць аформіць індывідуальную платную падпіску.
Аналагічную гадавую забарону Spotify раней ужываў да карыстальнікаў, якія не праходзілі праверку адрасу. Аднак новая сістэма з QR-кодамі, як адзначае выданне, значна ўскладняе абыход абмежаванняў.
Правілы сямейнай падпіскі Spotify патрабуюць, каб усе яе ўдзельнікі жылі ў адным доме. Абмежаванні на сумеснае выкарыстанне сямейных планаў таксама ўводзяць іншыя сэрвісы, у тым ліку YouTube. У каментарыях да матэрыялу адзін з карыстальнікаў назваў такія патрабаванні прагнасцю кампаній і адзначыў, што ўмовы сямейнай падпіскі Apple, паводле яго досведу, не патрабуюць пражывання ўсіх удзельнікаў у адным доме.
Мужчына зарабіў больш за $8 мільёнаў на ШI-музыцы, якую сам жа круціў мільярды разоў праз фэйкавыя акаўнты
«Здаецца, іх памятаю толькі я». Беларусы падзяліліся любоўю да соцень паўзабытых айчынных гуртоў
Беларус-вахтавік на Ямале стварае песні на беларускай мове з дапамогай ШІ. «Раней музыка была закрытым клубам. Нейрасеткі адчынілі гэтыя дзверы з нагі»
Spotify пачне пазначаць ШІ-артыстаў і прыбярэ іх з рэкамендацый
У Беларусі пагражаюць заблакаваць Spotify
Каментары