У Беларусі могуць абмежаваць працу музычнага сэрвісу Spotify. Пра гэта паведаміла Міністэрства па падатках і зборах, не называючы кампанію прамым тэкстам, але з кантэксту адназначна вынікае, што гаворка ідзе менавіта пра гэты сэрвіс.

У ведамстве заявілі, што шведская кампанія не выплаціла падаткі з даходаў, атрыманых ад беларускіх карыстальнікаў. З-за гэтага яна трапіла ў спіс кампаній, якія маюць падатковую запазычанасць, а яе дзейнасць у Беларусі можа быць абмежаваная.
Паводле інфармацыі Міністэрства па падатках і зборах, з кампаніяй працуюць каля шасці месяцаў, прапаноўваючы ёй добраахвотна пагасіць доўг. Калі гэтага не адбудзецца, могуць быць ужытыя меры па абмежаванні доступу да сэрвісу.
У міністэрстве таксама адзначылі, што на беларускім рынку ёсць іншыя замежныя кампаніі, якія выконваюць падатковыя патрабаванні і могуць прапанаваць свае паслугі карыстальнікам.
Калі менавіта можа быць прынята рашэнне аб магчымым абмежаванні працы Spotify, пакуль не паведамляецца.
Spotify — гэта найбуйнейшы ў свеце стрымінгавы сэрвіс, які дазваляе легальна слухаць музыку, падкасты і глядзець відэа ў інтэрнэце. Ён быў створаны ў Швецыі ў 2006 годзе і цалкам змяніў тое, як людзі спажываюць аўдыякантэнт. Замест таго каб спампоўваць кожную песню на прыладу, вы проста ўключаеце яе анлайн з велізарнай базы даных (там ужо больш за 100 мільёнаў трэкаў).
Якія чыста беларускія жанры можна знайсці на найбольш поўнай музычнай карце свету?
Спявачка Лера Яскевіч распавяла, колькі зарабляе ў месяц на музыцы са стрымінгавых платформаў
У сеціве з’явіўся першы вялікі альбом велікодных спеваў на роднай мове. Паслухайце
Spotify: Песень на англійскай у поп-музыцы становіцца ўсё менш
Найлепшыя беларускія трэкі за 2025 год? Вы будзеце ашаломленыя
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары