Трамп: Расія — гіганцкая краіна з неабмежаваным запасам людзей, а Украіна сама павінна хацець міру
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Украіна і яе прэзідэнт Уладзімір Зяленскі павінны самі імкнуцца да завяршэння вайны і заключэння мірнай дамовы з Расіяй. Паводле яго слоў, калі Кіеў не захоча пайсці на такое пагадненне, наступствы для краіны могуць быць вельмі дрэннымі, піша The Moscow Times.

Трамп таксама адзначыў, што ЗША і Еўропа выдаткавалі велізарныя сродкі на падтрымку Украіны, а еўрапейскія краіны ўжо стаміліся ад гэтых выдаткаў. Таму, на яго думку, украінскія ўлады павінны быць зацікаўленыя ў дасягненні мірнага пагаднення.
Трамп таксама назваў Расію «гіганцкай краінай» з практычна неабмежаваным запасам людзей. Паводле яго, нягледзячы на значныя страты на фронце, Расія мае дастаткова чалавечых рэсурсаў, каб працягваць наступленне. Амерыканскі прэзідэнт дадаў, што расійскія войскі ўжо кантралююць значную частку ўкраінскай тэрыторыі.
Каментуючы ўзмацненне расійскіх удараў па цывільных аб’ектах ва Украіне, Трамп заявіў, што ў вайне гінуць пераважна вайскоўцы, хоць часам пад абстрэлы трапляюць і мірныя жыхары гарадоў.
Паводле звестак ААН, у верасні ў выніку баявых дзеянняў ва Украіне загінулі 328 мірных жыхароў, яшчэ 2105 чалавек атрымалі раненні.
Акрамя таго, Трамп зноў заявіў, што ЗША шмат зрабілі для Украіны, але ўзамен, паводле яго слоў, не атрымалі нічога, акрамя дарагога дызельнага паліва.
Незадоўга да заяў амерыканскага прэзідэнта ў Осла адбыліся перамовы паміж прадстаўнікамі ЗША і Украіны з удзелам прадстаўнікоў Еўрасаюза і НАТА. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што бакі ўзгаднілі шэраг прапаноў па мірным урэгуляванні. Чакаецца, што 21 кастрычніка спецпасланнік Трампа Стыў Уіткаф перадасць гэтыя прапановы расійскаму кіраўніцтву ў Санкт-Пецярбургу.
Раней выданне The New York Times паведамляла, што падчас перамоў амерыканскія прадстаўнікі маглі прапанаваць Украіне тэрытарыяльныя саступкі на карысць Расіі, у тым ліку перадачу Данбаса на ўмовах, якіх дамагаецца Уладзімір Пуцін.
Рубіа дапусціў, што ЗША затрымліваюць перадачу Украіне купленых Еўропай ракет-перахопнікаў
Стыў Уіткаф сустрэнецца з Пуціным заўтра
Еўропа не можа замяніць ЗША ў забеспячэнні Украіны спадарожнікавымі разведданымі
Кая Калас: Амерыканскія перамоўшчыкі ўжо амаль два гады спрабуюць схіліць Украіну да капітуляцыі
NYT апісала пасланне Трампа Зяленскаму на перамовах у Осла
Каментары
Хотя, у нас такой же доморощенный, выпавший во всё вместе и живущий в своей виртуальной, оторванной от жизни, реальности сидит своим задом на штыках 36 лет и несёт такую же чушь!
Мир летит в тартарары....