Свет11

Кая Калас: Амерыканскія перамоўшчыкі ўжо амаль два гады спрабуюць схіліць Украіну да капітуляцыі

Вярхоўная прадстаўніца Еўрасаюза па замежных справах Кая Калас абвінаваціла ЗША ў ціску на Украіну з мэтай прымусіць яе капітуляваць на ўмовах, выгадных прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну. Пра гэта яна заявіла ў аўторак, 20 кастрычніка, на пасяджэнні Еўрапарламента ў Страсбургу, на фоне чарговага раўнда мірных перамоў у сталіцы Нарвегіі Осла, піша Euronews.

Кая Калас. Фота: Thierry Monasse / Getty Images

«Амерыканскія перамоўшчыкі ўжо амаль два гады, больш за год, спрабуюць схіліць Украіну да капітуляцыі», — сказала Калас. Паводле яе слоў, Украіна дагэтуль не капітулявала на ўмовах Пуціна толькі дзякуючы падтрымцы Еўропы.

Калас таксама падкрэсліла, што еўрапейскія краіны павінны ўдзельнічаць у перамовах, каб ураўнаважваць пазіцыю Белага дома, якая, на яе думку, усё больш схіляецца да інтарэсаў Масквы.

Адносіны паміж ЗША і Еўропай пагоршалі пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заключыў з Пуціным пагадненне аб пастаўках дызельнага паліва і змякчыў санкцыі да красавіка 2027 года, не атрымаўшы ўзамен ніякіх саступак ад Расіі.

Трамп таксама заклікаў правесці ва Украіне новыя выбары, хоць падчас вайны праводзіць іх забаронена, і паскардзіўся, што з украінскім прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім складаней дамаўляцца, чым з Пуціным. Сам Зяленскі заявіў, што адчувае сябе здраджаным Трампам. У нядаўнім інтэрв’ю Bloomberg ён таксама сказаў, што бачыць спробы схіліць Украіну да капітуляцыі.

Выступаючы ў Страсбургу, Калас адказала на крытыку некаторых дэпутатаў Еўрапарламента, якія сцвярджалі, што Еўропа не мае стратэгіі дасягнення міру. Яна заявіла, што гэта не так, і нагадала пра дакумент, які яна перадала сталіцам краін ЕС. У ім пералічаныя патрабаванні да Масквы, выканання якіх Еўропа будзе дамагацца ў межах будучага ўрэгулявання.

Паводле слоў Калас, калі Расія выстаўляе максімалісцкія патрабаванні, то Еўропа таксама павінна выкласці свае ўмовы, каб ураўнаважыць перамовы і даць Маскве зразумець, што еўрапейскія дзяржавы павінны ўдзельнічаць у прыняцці рашэнняў, у тым ліку наконт магчымага зняцця санкцый.

«Мы не збіраемся аддаваць усё гэта задарма, бо гаворка ідзе не проста пра мір, а пра трывалы і справядлівы мір», — падкрэсліла яна.

Калас абвінаваціла Расію ў падрыве бяспекі Чорнага мора праз узброеную блакаду, выкарыстанні харчавання ў якасці зброі і спробах справакаваць глабальны голад. У апошнія тыдні Румынія і Балгарыя паведамлялі пра ўдары расійскіх беспілотнікаў паблізу сваіх тэрытарыяльных вод.

Яна таксама раскрытыкавала Маскву за адмову ад энергетычнага перамір’я і ўзмацненне бомбавых удараў па Украіне напярэдадні зімы.

«Украіна хоча міру больш за ўсіх, бо ўжо чатыры гады жыве пад бамбардзіроўкамі, і пачынаецца пяты год», — заявіла Калас.

Яна дадала, што Еўропа таксама зацікаўленая ў міры, а сцвярджэнні пра адваротнае няслушныя. Паводле яе слоў, адзіны бок, які не хоча міру, — гэта Расія.

Калас застаецца адной з найбольш рэзкіх еўрапейскіх крытыкаў збліжэння Трампа з Масквой. На мінулым тыдні ў інтэрв’ю Euronews яна назвала пагадненне аб пастаўках дызельнага паліва падарункам Пуціну.

У Бруселі падкрэсліваюць, што, нягледзячы на рост рознагалоссяў, супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі павінна працягвацца, каб уплываць на мірны працэс і абараняць інтарэсы Украіны.

У аўторак высокапастаўленыя прадстаўнікі Еўракамісіі, НАТА, Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі і Польшчы вылецелі ў Осла для ўдзелу ў чарговым раўндзе перамоў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка2

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Усе навіны →
Усе навіны

Касаткі навучыліся паляваць на вялікіх белых акул і здабываць іх печань. Навукоўцы занепакоеныя наступствамі3

У Беларусі абнавілі публічную кадастравую карту

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны54

Акадэмію навук чакаюць вялікія змены3

Расіяне ўдарылі па парку ў Харкаўскай вобласці. Пяцёра загінулых, у тым ліку немаўля ў вазку6

Лідара кенійскай секты прызналі вінаватым у смерці 190 дзяцей. Ён прымушаў бацькоў марыць іх голадам7

Вілу каля Мінскага мора за 4,45 мільёна даляраў купіла кампанія, звязаная з «кашальком Лукашэнкі» Вараб'ём6

У падпале станцыі Starlink у Балгарыі падазраюць двух грамадзян Германіі2

Пад Мінскам аўтакран упаў на чыгуначныя рэйкі і збіў рух па лініі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка2

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць