У Мінску 21 кастрычніка адкрыўся новы рэстаран сеткі Mak.by. Ён размясціўся ў мікрараёне Лошыца па вуліцы Алеся Дудара, 2, насупраць гіпермаркета «Гіпа». Гэта першая ўстанова сеткі ў Лошыцы і 29‑я ва ўсёй Беларусі, піша Blizko.by.

Праект рэстарана распрацавала архітэктурная студыя архітэктара Аляксандра Андрушкіна, якая раней займалася і праектаваннем рэстаранаў McDonald’s у Беларусі. Будаўніцтва пачалося ў ліпені 2026 года. У адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска раней абяцалі адкрыць установу да канца кастрычніка.
Плошча новага рэстарана складае 360 квадратных метраў. Унутры абсталявалі 76 месцаў для наведнікаў, яшчэ 40 месцаў размешчаныя на адкрытай тэрасе. Для аўтамабілістаў прадугледзелі паркоўку на 29 машын і адкрылі лінію абслугоўвання Mak.Drive.
Каментары
"20 сакавіка 1929 года арыштаваны Дзяржаўным палітычным упраўленнем БССР за верш «Пасеклі наш край папалам…». Высланы на тры гады ў Смаленск (РСФСР). 22 ліпеня 1930 года яго арыштавалі ў Смаленску і прывезлі ў Менск на допыты па сфабрыкаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі». У 1931 годзе ізноў у Смаленску. Па сканчэнні тэрміну высылкі вярнуўся ў Менск. Сябар Саюза пісьменнікаў БССР з 1934 года. У 1935—1936 гадах займаўся перакладамі.
Трэці раз арыштаваны 31 кастрычніка 1936 года ў Менску па адрасе: вуліца Правадная, д. 15а, кв. 2. 3 чэрвеня 1937 года Галоўнае ўпраўленне ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Спіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі з бібліятэк грамадскага карыстання, навучальных устаноў і кнігагандлю». Паводле Загаду, «усе кнігі» Алеся Дудара трэба было «спальваць»[1]. 28 кастрычніка 1937 года пазасудовая калегія НКУС асудзіла Алеся Дудара да расстрэлу з канфіскацыяй маёмасці як «члена антысавецкай аб’яднанай шпіёнска-тэрарыстычнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі». Расстраляны ў Менску, у ноч масавага расстрэлу беларускіх дзеячаў з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.
Пасмяротна рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 21 верасня 1957 года. Асабовая справа Алеся Дудара № 10861-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі." (Вікі)