Здароўе3939

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Там дэталёва прапісана, што казаць жанчыне, каб матываваць захаваць цяжарнасць.

Фота носіць ілюстрацыйны характар

«Наша Ніва» атрымала скрыпт, які разаслалі гінеколагам у розных установах аховы здароўя Беларусі. 

Тлустым выдзелена: пры размове з жанчынай доктар мусіць выкарыстоўваць словы «цяжарнасць», «дзіця», «маці», «жыццё», «мацярынства» і пазбягаць слова «аборт».

Прапісаны найбольш частыя прычыны абортаў, а таксама варыянты аспрэчвання іх.

Напрыклад, калі жанчына прызнаецца, што ў яе дрэнныя адносіны з партнёрам, гінеколагу прапануюць сказаць, што дзіця можа палепшыць стасункі ў пары ці што крызісы бываюць ва ўсіх, а пасля сканчэння чарговага жанчына будзе шчаслівай, што захавала дзіця.

Калі цяжарная скардзіцца на адсутнасць падтрымкі з боку сям’і (напрыклад, сваіх бацькоў), доктару рэкамендуюць падкрэсліць, што жанчына мае права самастойна прымаць рашэнне аб захаванні цяжарнасці. Таксама ён можа дадаць: «З'яўленне малога ў хаце часцей за ўсё прымірае ўсіх сваякоў. Немаўля аб'ядноўвае і аздараўляе стасункі».

У абедзвюх сітуацыях гінеколагам рэкамендуюць прапанаваць сваю дапамогу ў тым, каб паведаміць навіну блізкім людзям жанчыны (калі яна сама баіцца такой размовы).

На аргумент пра тое, што ў гэты момант у жанчыны ў прыярытэце адукацыя ці кар’ера, прапаноўваюць адказваць фразамі кшталту «Мацярынства — гэта самая прыгожая і каштоўная жаночая рэалізацыя» і «Можна ўсё рабіць паралельна: паглядзіце, як шмат моцных і паспяховых жанчын, якія нарадзілі дзіця рана, і гэта не перашкодзіла іх кар'еры».

Дазваляецца зрабіць акцэнт на тым, што будаваць кар’еру можна ва ўсякія гады, а вось дзіця лепш нарадзіць у маладосці.

Калі цяжарная кажа, што ў яе ўжо ёсць дзеці і нараджаць больш яна не хоча, доктар можа паспрабаваць пераканаць яе фразай: «Дзеці са шматдзетных сямей больш адаптаваныя для жыцця. Сацыяльныя навыкі ў іх таксама развіты нашмат лепш».

У выпадку, калі на прыём прыйшла вельмі маладая дзяўчына, якая баіцца, што не гатовая да мацярынства, гінеколагу раяць рабіць акцэнт на тым, што маладосць — найлепшы перыяд, каб нарадзіць.

І нават можна паабяцаць, што мацярынства перавядзе дзяўчыну на іншы ўзровень асобаснага развіцця ў параўнанні з равесніцамі без дзяцей.

Калі ў цяжарнай ёсць нейкія захворванні і яна хвалюецца, што дзіця таксама можа нарадзіцца хворым, доктар павінен расказаць пра найлепшых спецыялістаў, з якімі можна пракансультавацца.

Разглядаецца і варыянт, што трэба казаць доктару, калі цяжарная скардзіцца на дрэннае фінансавае становішча: «Дабрабыт сям'і, вядома, важны. Вельмі часта з нараджэннем наступнага дзіцяці для сям'і адкрываюцца новыя магчымасці для заробку» і «Кожнай маці хочацца, каб яе дзіця расло ў дастатку. Але самае каштоўнае, што мы можам даць дзіцяці — гэта любоў і абарона».

Выдзелена, што ў выпадку любога з матываў для аборту варта сказаць:

«Кожнае перапыненне цяжарнасці — гэта шкода для здароўя і рызыка развіцця ўскладненняў. Аборт — частая прычына бясплоддзя і невыношвальнасці цяжарнасці ў будучыні».

Далей варта дадаць пра тое, што з узростам зніжаецца рэпрадукцыйны патэнцыял і што нават ЭКА не заўсёды дапамагае жанчынам старэйшага рэпрадуктыўнага ўзросту. 

Прапісаныя і недапушчальныя для медыка фразы. 

Напрыклад, забараняецца асуджаць: «У вашы гады пара ўжо ўнукаў гадаваць, а не дзяцей нараджаць». 

Нельга таксама пужаць фразамі з серыі «Ад вас пойдзе муж, калі вы зараз зробіце аборт».

Калі пасля кансультацыі жанчына вырашыла захаваць цяжарнасць, гінеколаг мусіць пахваліць яе за правільнае рашэнне.

Калі працягвае настойваць на аборце, доктару загадана адправіць пацыентку на размову да псіхолага. 

Каментары39

  • Партнёрка
    24.10.2026
    Калі ў жанчыны праблемы з партнёрам, то тут можна казаць, што дзіцё нармальна і самой гадаваць. А тое, што нараджэннем дзіцяці можна палепшыць адносіны - поўная лухта: малое дзіцё дадае новыя праблемы, але не вырашае ніводнай з існуючых.
  • Зайка-лужайка
    24.10.2026
    Если кратко: младенчики все лечат, улучшают отношения в семье и способствуют личностному росту. Кто не рожает, тот лох
  • Гражданин РБ
    24.10.2026
    Если продолжает настаивать на аборте, доктору приказано отправить пациентку на разговор к психологу... А если и психолог не уговорит, то посадить в тюрьму - пусть там рождает ресурс для государства.

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы7

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы7

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць