Здароўе44

З кастрычніка ў мінскім раддоме №2 перастаюць рабіць ЭКА — нават за грошы. Але, як заўсёды, зрабіць гэта хочуць ціхенька

Жанчыны ў шоку, бо нехта з іх чакае пераносу эмбрыёна. Цяпер жа незразумела, хто будзе аплачваць транспартаванне біяматэрыялу ў іншыя месцы.

Фота: gor-roddom2.by

Сёлета ў чэрвені Савет міністраў пастановай №313 скараціў спіс арганізацый, дзе можна зрабіць ЭКА за кошт дзяржавы.

Раней бясплатныя спробы праводзілі на базе Гомельскага абласнога дыягнастычнага медыцынска-генетычнага цэнтра з кансультацыяй «Шлюб і сям'я», гарадскога клінічнага радзільнага дома №2 Мінска, а таксама Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Маці і дзіця». У выніку магчымасць зрабіць ЭКА за кошт дзяржавы пакінулі толькі для апошняга. 

У сталічнай радзільні №2 была добрая рэпутацыя — там працуюць кваліфікаваныя спецыялісты, можна зрабіць ПГТ (генетычнае даследаванне эмбрыёна перад пераносам у матку). Таму шмат хто быў гатовы прыходзіць сюды на ЭКА за ўласныя сродкі. 

Але нядаўна жанчын, сярод якіх хапае тых, хто ўжо рыхтуецца да пераносаў эмбрыёнаў, шакавалі навіной: з 1 кастрычніка гарадскі клінічны радзільны дом №2 Мінска перастане аказваць паслугі ЭКА наогул. 

Афіцыйнай інфармацыі няма — пра ўсе змены беларускі даведваюцца непасрэдна на прыёме ў дактароў. Прычым медыкі самі не ведаюць, што будзе далей — кажуць, таксама атрымліваюць усю інфармацыю вусна, дакументаў не бачылі. Але ад іх патрабуюць закрыць у верасні ўсе магчымыя пратаколы і не браць новых.

Запісу новых пацыентак на кастрычнік сапраўды не вядзецца.

Па неафіцыйных даных, абсталяванне ў хуткім часе перавязуць у «Маці і дзіця». 

У жанчын жа пытанняў вельмі шмат — адно з галоўных тычыцца таго, куды перавязуць тыя эмбрыёны, яйцаклеткі, сперматазоіды, якія захоўваюцца ў радзільным доме №2, і хто павінен будзе аплаціць тое транспартаванне.

Пакуль што, па інфармацыі медыкаў, плануецца зрабіць гэта за кошт пацыентаў.

З чым звязана рашэнне прыпыніць рабіць ЭКА на платнай аснове ў радзільні №2, дакладна не вядома — паслуга карысталася попытам. Але сярод медыкаў ужо даўно ходзяць чуткі, што ўлады плануюць закрыць і гэтую радзільню (нагадаем, сёлета ціха зачынілі радзільню №3).

Імаверна, адмова спачатку ад правядзення бясплатнага ЭКА, а потым і платнага, звязана з тым, што радзільню сапраўды пачынаюць рыхтаваць да закрыцця.

Апошнія гады дэмаграфічная сітуацыя ў Беларусі пагаршаецца — дзяцей нараджаецца ўсё менш і менш. За 2025 год у Беларусі нарадзілася 54 257 дзяцей (па статыстыцы Белстата). Гэта чарговы антырэкорд — у 2024‑м налічылі 58 938 дзяцей, што таксама лічылася найгоршым паказчыкам з часоў вайны.

Каментары4

  • Очевидно
    09.09.2026
    Ну правильно, все ништяки подогнать в "Мать и дитя", где работает дочка Качановой
  • Оплата перевозки
    09.09.2026
    Очевидно, так пусть Качанова сама и оплачивает перевозку биоматериала.
    Почему это должны делать пациенты? Это не их желание.
  • Неяк "не па-людску"
    09.09.2026
    Як жа так???? I без пераразання чырвонай стужачкi??? Лукашыстыя ж так любяць пiярыцца i пераразаць гэныя стужкi, i каб пасля ў падсобцы кульнуць чарку-другую таннага каньяка цi "савецкага шампанскага".

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту39

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту39

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць