Свет

Маск прызнаў, што свядома абмяжоўваў Starlink, і абвінаваціў Украіну ў парушэннях правіл

Ілан Маск абвінаваціў Узброеныя сілы Украіны ў парушэнні правіл карыстання спадарожнікавай сістэмай сувязі Starlink, заявіўшы, што яе выкарыстоўвалі для ўдараў беспілотнікамі. Такім чынам заснавальнік SpaceX патлумачыў увядзенне абмежаванняў у працы сістэмы. Пра гэта ён напісаў у сацыяльнай сетцы X увечары 24 кастрычніка.

Ілан Маск. Фота: AP Photo/Julia Demaree Nikhinson

Па словах Маска, украінскія вайскоўцы парушылі ўмовы выкарыстання Starlink, ужываючы сістэму для наступальных удараў беспілотнікамі, якія прывялі да гібелі людзей. Ён сцвярджае, што магчымасць такога выкарыстання была заблакаваная на мінулым тыдні.

Бізнэсмен заявіў, што Starlink — гэта цывільны камерцыйны сэрвіс, які не прызначаўся для ваенных мэтаў. Для такіх задач, паводле яго слоў, існуе асобная сістэма Starshield, якая знаходзіцца пад кантролем урада ЗША, а рашэнні пра яе выкарыстанне прымаюць амерыканскія дзяржаўныя чыноўнікі.

Маск таксама падкрэсліў выключную важнасць Starlink для абароны Украіны. Паводле яго ацэнкі, цяпер гэта адзіная сістэма сувязі, якую немагчыма заглушыць або вывесці са строю. Ён заявіў, што адключэнне Starlink прывяло б да неадкладнага абвалу ўкраінскага фронту.

Бізнэсмен нагадаў, што ў пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання Starlink адыграў вырашальную ролю для Украіны, калі іншыя сродкі сувязі былі знішчаныя або падаўленыя расійскім бокам. Маск таксама сцвярджае, што SpaceX зрабіла для абароны Украіны больш, чым любая іншая прыватная кампанія ў свеце.

Украінскі бок, у сваю чаргу, адхіліў абвінавачанні Маска. Дарадца прэзідэнта Украіны па развіцці тэхналагічных напрамкаў абароны Сяргей «Флэш» Бяскрэснаў звярнуў увагу на супярэчнасць у сцвярджэннях амерыканскага бізнэсмена. Паводле яго слоў, з зімы 2026 года для ўсіх тэрміналаў Starlink на тэрыторыі Украіны, у тым ліку на акупаваных землях, дзейнічаюць абмежаванні хуткасці перамяшчэння ў межах 70—90 км/г. Акрамя таго, Starlink не працуе на тэрыторыі Расіі.

Бяскрэснаў заявіў, што праз гэтыя абмежаванні ўкраінскія вайскоўцы фізічна не могуць выкарыстоўваць камерцыйную сістэму Starlink для далёкіх і сярэдніх удараў беспілотнікамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса14

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць