Трамп кажа, што Starlink Украіне адключаў не ён і наўрад ці Маск. А хто — не ведае
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што не мае дачынення да абмежаванняў у працы вайсковай версіі Starlink, якую Украіна выкарыстоўвае для сувязі і кіравання беспілотнікамі.

Падчас размовы з журналістамі ў Трампа спыталі, хто прыняў рашэнне абмежаваць працу сістэмы для Украіны — ён сам ці ўладальнік SpaceX Ілан Маск.
«Я не ведаю, ці было гэта чыімсьці рашэннем, бо гэта быў не я. І я не думаю, што гэта быў Ілан. Наколькі я разумею, усё засталося так, як было раней», — адказаў амерыканскі прэзідэнт.
Раней украінскія вайскоўцы сутыкнуліся з праблемамі ў працы Starshield — вайсковага сэрвісу на аснове тэхналогій Starlink. Тэрміналы страчвалі сувязь, калі беспілотнікі рухаліся на высокай хуткасці.
Паведамлялася, што хуткаснае абмежаванне складала 160 км/г. З-за гэтага ўкраінскія дроны-перахопнікі не маглі даганяць рэактыўныя беспілотнікі і знішчаць іх.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Маска з заклікам зняць абмежаванні, заявіўшы, што ад гэтага залежаць жыцці мірных украінцаў.
Сам Маск раней тлумачыў, што сістэмы Starshield кантралююцца амерыканскімі вайскоўцамі і ўрадам ЗША, якія і могуць уводзіць падобныя абмежаванні.
Еўрапейскія лідары не прасілі Зяленскага быць мякчэйшым з Трампам
Зяленскі: З Трампам мне прасцей, чым з Пуціным
Якую зброю і разведвальныя даныя Украіне могуць даць толькі ЗША?
Стала вядома, адкуль паступіў загад абмежаваць Starshield для Украіны
Еўрасаюз прапанаваў альтэрнатыву Starlink для Украіны
Ілан Маск: Starlink нельга выкарыстоўваць для наступальных дзеянняў, а хуткасць і параметры вайсковых тэрміналаў вызначаюць Пентагон і Трамп
Каментары
[Зрэдагавана]