БЕЛ Ł РУС

19-гадовы палітвязень Ціхан Клюкач адбыў тэрмін і з'ехаў з Беларусі

6.04.2022 / 13:28

Nashaniva.com

Палітвязень Ціхан Клюкач адбыў тэрмін зняволення і выйшаў на волю 9 сакавіка. Пасля вызвалення ён з'ехаў з Беларусі.

19-гадовы Ціхан Клюкач быў затрыманы ў кастрычніку 2020 года. Яго абвінавацілі ў злосным хуліганстве (арт. 368 КК) і актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).

Паводле абвінавачвання, 6 верасня ён і палітзняволеная Сафія Малашэвіч удзельнічалі ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на праспекце Пераможцаў. Сафія балончыкам з фарбай малявала на шчытах сістэмы «Рубеж», а Ціхан здымаў гэта на відэа, а потым здымаў, як яна танчыць. Ціхан атрымаў 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Сафія — 2 гады, паведамляе «Новы час».

Чытайце таксама:

«Калі б мой сын не паехаў з Соф'яй, ён бы цяпер быў дома». Як змянілася жыццё маці 18-гадовага палітвязня Ціхана Клюкача

18-гадовая Сафія Малашэвіч, што распісала «Рубяжы», у апошнім слове: Клянуся, Ціхан не заслугоўвае такога пакарання

Палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула