БЕЛ Ł РУС

Харчаванне ў школах падаражэла

21.04.2023 / 8:23

Nashaniva.com

Павялічаны грашовыя нормы расходаў на харчаванне навучэнцаў у Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай урада, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Так, пры знаходжанні ў школе 6-8 гадзін (двухразовае харчаванне) для навучэнцаў 6-10 гадоў: было 2,82 рубля, а стала 3,05 рубля.

Пры знаходжанні ў школе 6-8 гадзін (двухразовае харчаванне) для навучэнцаў 11-18 гадоў: было 3,26 рубля, а стала 3,52 рубля.

Пры знаходжанні ў школе 9-10,5 гадзіны (трохразовае харчаванне) для навучэнцаў 6-10 гадоў: было 3,67 рубля, а стала 3,93 рубля.

Пры знаходжанні ў школе 9-10,5 гадзіны (трохразовае харчаванне) для навучэнцаў 11-18 гадоў: было 4,12 рубля, а стала 4,41 рубля.

Пастанова набыла моц пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Як школы і гімназіі будуць залічваць дзяцей у 1-я класы

У Мінску колькасць прыватных дзіцячых садкоў звялі да нуля

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула