БЕЛ Ł РУС

«Хачу нармальнага баршчу». Віталя Тысева, якому беларусы збіралі грошы на аперацыю, выпісалі з бальніцы

18.08.2023 / 15:20

Nashaniva.com

Наперадзе яго чакае працяглая рэабілітацыя.

Віталь Тысеў. Фота: Радыё Свабода

Актывіста Віталя Тысева выпісалі з берлінскай клінікі «Шарытэ». Наперадзе яго чакае працяглая рэабілітацыя, паведамляе Deutsche Welle.

«Хачу нармальнага баршчу, а наогул, пакуль што ў планах на жыццё — рэабілітацыя, яна будзе доўгай», — падзяліўся сваімі планамі Віталь.

Праходзіць рэабілітацыю ён будзе ў польскім Шчэціне. Грошы на яго аперацыю — больш за 55 тысяч еўра — дапамаглі сабраць беларусы. Без хірургічнага ўмяшання яму пагражаў параліч. 

Чытайце таксама:

Беларусы сабралі патрэбную суму на аперацыю Віталю Тысеву — больш за 45 000 еўра

У Берліне зрабілі аперацыю Віталю Тысеву, якому беларусы збіралі грошы

Віталь Тысеў ужо спрабуе хадзіць пасля аперацыі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула