БЕЛ Ł РУС

Беларус-выгнанец пашкодзіў руку. «Байсол» просіць сабраць яму грошы

5.09.2023 / 21:15

Nashaniva.com

Беларус, які вымушаны быў з'ехаць з краіны з-за пераследу, патрапіў у непрыемную сітуацыю, не маючы медыцынскай страхоўкі. Фонд салідарнасці звярнуўся па дапамогу.

За плячыма беларуса Рыгора (імя зменена з прычын бяспекі) 67 сутак адміністрацыйнага арышту за выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі. Цяпер на радзіме на яго заведзены крымінальныя справы паводле трох артыкулаў: паклёп у дачыненні да Лукашэнкі (арт. 367), абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369) і арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342).

Мужчына вымушаны быў выехаць з краіны. Знаходзячыся за мяжой, ён моцна пашкодзіў руку, і цяпер не можа працаваць. На аднаўленне пойдзе тры месяцы.

Падтрымаць мужчыну можна праз BYSOL.

Чытайце яшчэ:

Суму, патрэбную беларускаму кубінцу для аплаты паслуг адваката, сабралі за некалькі гадзін

У Берліне зрабілі аперацыю Віталю Тысеву, якому беларусы збіралі грошы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула