БЕЛ Ł РУС

У Маладзечне сілавікі спынілі працу дзвюх служб таксі

4.12.2023 / 11:3

Nashaniva.com

З 1 снежня ў Маладзечне працуе толькі адна служба таксі з трох. Па дзейнасці аператараў перавозак 152 і 158 міліцыя праводзіць праверку. Гэтыя службы пакуль не аказваюць паслугі па перавозцы пасажыраў, піша Kraj.by.

Па інфармацыі выдання, днём у пятніцу, 1 снежня, у офісы службаў таксі 152 і 158 прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і падатковай інспекцыі.

Па папярэдніх даных, у гараж пастаўлена каля 200 машын.

У Маладзечанскім РАУС выданню пацвердзілі, што законнасць дзейнасці гэтых перавозчыкаў цяпер правяраецца.

У лістападзе стала вядома, што КДБ распачаў вялікую справу кіроўцаў таксі і маршрутчыкаў за нявыплату падаткаў. Затрымалі 20 чалавек, якія, паводле КДБ, ужо кампенсуюць нанесеныя страты. На нарадзе 14 лістапада Лукашэнка анансаваў змены на рынку паслуг таксі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула