Кадыраў публічна пашкадаваў, што ягоны сын не забіў чалавека ў СІЗА
Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў выказаўся адносна таго, што ягоны сын Адам застаўся беспакараным пасля таго, як збіў у Грозненскім СІЗА 19-гадовага Мікіту Жураўля, абвінавачанага ў спаленні Карана, і відэа пра гэта стала даступным грамадскасці.
Рамзан Кадыраў. Скрыншот з відэа
Паводле меркавання Рамзана Кадырава, збіўшы Жураўля, на той момант 15-гадовы Адам Кадыраў «атрымаў магчымасць супакоіць сваю душу». І яго няма за што караць.
«Караць [Адама]? За што караць? За тое, што ён агента збіў? Было б добра, калі ён забіў яго. У мяне адно жаданне, калі я ўспамінаю тых, хто спальвае Каран, адна мара — каб яны панеслі пакаранне», — заявіў Кадыраў.
На пытанне, ці можа Журавель па-сапраўднаму раскаяцца за свой учынак, Кадыраў адказаў: «Позна ўжо шкадаваць».
Нагадаем, што пасля збіцця Адамам Кадыравым Мікіты Жураўля ў СІЗА і апублічвання гэтага дзеяння юнак не толькі не панёс ніякага пакарання, але яго сталі, наадварот, ушаноўваць не толькі ў Чачні, але і ў іншых расійскіх рэгіёнах. Таксама, нягледзячы на непаўналецце, Адам Кадыраў атрымаў адразу некалькі пасад у сілавых структурах рэспублікі.
Чытайце таксама:
15-гадоваму Адаму Кадыраву ўручылі ордэн «За служэнне рэлігіі Іслам» I ступені
«Гонар Айчыны». Трох сыноў Рамзана Кадырава ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам парламента рэгіёна
15-гадовага сына Рамзана Кадырава прызначылі на пасаду начальніка аддзела бяспекі кіраўніка Чачні