Свет99

«Гонар Айчыны». Трох сыноў Рамзана Кадырава ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам парламента рэгіёна

«Ахмат, Элі і Адам з'яўляюцца яркім прыкладам для маладога пакалення!» — паведаміў міністр па нацыянальнай палітыцы.

Трое сыноў Рамзана Кадырава — Ахмат, Элі і Адам — узнагароджаны найвышэйшым ордэнам парламента рэгіёну «Даймехкан Сій» («Гонар Айчыны»), піша РБК.

«Ахмат, Элі і Адам з'яўляюцца яркім прыкладам для маладога пакалення! З ранняга дзяцінства вывучаюць каноны рэлігіі, з'яўляюцца Хафізамі святога Карана, робяць поспехі ў вучобе, спорце і ў грамадскай дзейнасці!» — напісаў міністр рэспублікі па нацыянальнай палітыцы, знешніх сувязях, друку і інфармацыі Ахмед Дудаеў.

Ахмату Кадыраву — 18 гадоў, Элі — 16, Адаму — 15. Апошні ў пачатку кастрычніка ўжо атрымаў званне Героя Чачні, пазней яго ўзнагародзілі ордэнам «Дуслык» — другі па значнасці ўзнагародай у Татарстане, найвышэйшым ордэнам Карачаева-Чаркесіі» і ордэнам «За заслугі перад Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікай». Усё гэта адбылося на фоне скандалу, звязанага з тым, што Адам Кадыраў у грозненскім СІЗА збіў абвінавачанага ў спаленні Карана Мікіту Жураўля.

Каментары9

  • Ёсік
    09.11.2023
    Во Рамзан Кадыраў разышоўся, дзеці малыя, а іх ужо ледзь не балванамі недатыкальныя, сьвятымі зрабілі. Дачок шчэ трэба ўзнагародзіць. Ці так у Каране напісана сябе паводзіць сапраўднаму масульманіну? Нават, не магу ўявіць, што будзе, калі школу скончыць ды пойдзе ў якую-небудзь ВНУ гэты хлопчык.
  • Такія ж самыя
    09.11.2023
    Віця, Дзіма, Коля
  • Абу
    09.11.2023
    Коля адстае. Дарма ў броніку пазіраваў.

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак23

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Анжаліка Агурбаш расказала, чаму яе кінуў жаніх12

Ozon задумаў стварыць буйны лагістычны комплекс у Оршы8

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

За 146 парушэнняў і два ДТЗ — тры месяцы без правоў. У Мінску са скрыпам пакаралі кіроўцу Bentley8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак23

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць