Польшча папярэдзіла пра магчымую актыўнасць вайсковых самалётаў на мяжы з Беларуссю
4.02.2024 / 20:53
Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы разам з агенцтвам аэранавігацыі апублікавалі папярэджанне для пілотаў у памежжы з Беларуссю, Расіяй і Украінай. Звязана яно з магчымымі «незапланаванымі вайсковымі дзеяннямі, звязанымі з забеспячэннем дзяржаўнай бяспекі».
Карта: dlapilota.pl
Навігацыйнае папярэджанне будзе дзейнічаць у перыяд з 5 лютага па 5 мая 2024 года.
Яно папярэджвае грамадзянскіх карыстальнікаў паветранай прасторы аб магчымай больш інтэнсіўнай дзейнасці вайсковых самалётаў ва ўсходняй частцы Польшчы ў адказ на сітуацыю з пагрозай на ўсходняй мяжы.
Аператыўнае камандаванне тлумачыць, што навігацыйныя папярэджанні «з'яўляюцца планавым паведамленнем у тых выпадках, калі неабходна забяспечыць бяспеку руху ў польскай паветранай прасторы».
Чытайце таксама:
Польшча прымяняе беспілотнікі Bayraktar для аховы мяжы з Беларуссю
Вальфовіч: Польшча і краіны Балтыі не стануць нападаць на Беларусь
У Польшчы скандал: па плане абароны 2011 года армія мела адступіць на лінію Віслы