Свет22

Польшча прымяняе беспілотнікі Bayraktar для аховы мяжы з Беларуссю

У панядзелак у акаўнце польскага Генштаба ў сетцы Х было апублікавана паведамленне, што святы праходзяць на мяжы з Беларуссю досыць спакойна.

Польшча прымяняе беспілотнікі Bayraktar TB2 для аховы мяжы з Беларуссю, паведаміў reform.by.

«Салдаты польскага войска, зарэгістравалі толькі некалькі інцыдэнтаў на кантраляваным участку», — гаварылася ў паведамленні штаба.

Да яго прыкладаўся відэазапіс, відавочна зроблены беспілотнікам. Польскае выданне WP Tech расцаніла яго як пацверджанне выкарыстання дронаў Bayraktar TB2. У публікацыі Генштаба ніяк не згадваўся тып беспілотніка, які выкарыстоўваецца. Аднак фрагменты інтэрфейсу, якія можна ўбачыць на запісе, сапраўды нагадваюць інтэрфейс, які дэманструецца ў прэзентацыйных роліках Baykar Tech.

У 2021 годзе Польшча заключыла кантракт з Baykar Tech на пастаўку 24 дронаў і 12 станцый кантролю да іх. Пастаўка ідзе партыямі па шэсць беспілотнікаў. Першую партыю з шасці дронаў і станцый кантролю польская армія атрымала ў канцы 2022 года. З тых часоў дастаўлены яшчэ дзве. Завяршэнне кантракту чакаецца ў 2024 годзе.

Bayraktar TB2 — турэцкі ўдарны аператыўна-тактычны сярэдневысотны БПЛА з рухавіком унутранага згарання і паветраным вінтом штурхальнага тыпу. Можа знаходзіцца ў паветры ад 12 да 24 гадзін, максімальная далёкасць кіравання — да 120 км. Можа несці чатыры кіраваныя боепрыпасы (бомбы ці ракеты). Добра зарэкамендаваў сябе ў канфліктах апошняга часу. Увесну мінулага года неўзабаве пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну актыўна ўжываўся ўкраінскім бокам супраць расійскіх сіл. Аднак пазней згадкі пра ўжыванне Bayraktar TB2 ва Украіне сталі сустракацца радзей.

Каментары2

  • дмб2006
    28.12.2023
    Польскім панам трэба не маніторыць Байрактарамі, а еб…ць раз па адной з 18 рэзідэнцый. І пытанне будзе выраша раз і назаўжды.
  • бабруйчанін
    28.12.2023
    Як кажуць вайсковыя спецы Украіна гэты " байрактар" " у тумані нічога ні бача" і увогуле рапіярєная турэцкая цацка)) Былі адпачывалі у турак ведаеце якасць??)) Землетрус памятаеце як дзля сябе туркі будавалі ..

Цяпер чытаюць

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні4

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі вычарпалі гадавую квоту на электрамабілі

Ігар Карней: Што немагчыма дараваць крыважэрнай сістэме26

Беларускі футбаліст выратаваў чалавека, што тануў1

Пасажыра самалёта ў ЗША прыматалі скотчам да крэсла пасля бойкі на борце1

Пуцін даў указанне трое сутак не біць па Кіеве12

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру9

Кухараў: Будаўніцтва трэцяй лініі метро не пераносіцца1

Новая мадэль Claude за 44 хвіліны ўзламала шыфр, які не маглі разгадаць 373 гады4

«У сезон можна зарабляць на рыбе больш за 10 000 на месяц». Беларуска пра жыццё на Камчатцы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні4

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць