На пасяджэнні ПА АБСЕ прадстаўнікі Лукашэнкі не сталі слухаць Ціханоўскую
На сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая гэтымі днямі праходзіць у Вене, бяруць удзел дзве дэлегацыі ад Беларусі — ад рэжыму Лукашэнкі на чале з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Андрэем Савіных і ад дэмакратычных сілаў на чале са Святланай Ціханоўскай.
Святлана Ціханоўская
Як ужо традыцыйна склалася, прадстаўнікі Лукашэнкі падчас выступлення Ціханоўскай зрабілі дэмарш і пакінулі залу тады, калі ёй далі слова. Пры гэтым Савіных аргументаваў гэта тым, што «запрошаная асоба, якая знаходзіцца пад следствам».
Андрэй Савіных і іншыя члены дэлегацыі з Мінска пакідаюць залу
Святлана Ціханоўская ў сваім выступленні расказала пра сітуацыю з палітвязнямі, пра адсутнасць выбараў і непрызнанне «бязвыбараў» 25 лютага, заклікала не прызнаваць новапрызначаны «парламент» і не запрашаць чальцоў гэтага нелегітымнага ўтварэння на сесіі ПА АБСЕ. Таксама яна заклікала да рашучасці і нестандартных рашэнняў.
Андрэю Савіных слова таксама далі, ён як звычайна ў такіх выпадках гаварыў пра неабходнасць перамоў для «аднаўлення механізмаў бяспекі ў Еўропе» і пра «добрасуседства Беларусі».
Чытайце таксама:
Каманда Ціханоўскай крэатыўна раіць, як правесці дзень выбараў
Павел Усаў: Ніколі не крытыкаваў Ціханоўскую, бо яна таго не вартая
«Я баялася і саромелася». Ціханоўская прыгадала, як пачынаўся яе шлях да беларускасці