БЕЛ Ł РУС

Сілавікі затрымалі бацьку і сына з-за татуіровак

7.04.2024 / 14:54

Nashaniva.com

Сілавікі апублікавалі відэа з затрыманымі бацькам і сынам. Іх вінавацяць у «няправільных» татуіроўках.

У сына татуіроўка — абрэвіятура ACAB (All cops are bastards ), уключаная ў Беларусі ў спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Хлопец кажа, што зрабіў яе ў 16 гадоў, і абяцае звясці яе.

Бацька, які працуе дальнабойшчыкам, паказвае на відэа татуіроўку з «Пагоняй». Паводле яго слоў, ён зрабіў яе восем гадоў таму і абяцае, што «будзе прыбіраць яе».

Герб «Пагоня» ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Пры якіх абставінах бацька з сынам былі затрыманыя і ў якім статусе знаходзяцца, не паведамляецца.

Чытайце таксама:

У Беларусі па палітычных матывах пераследуюць як мінімум двух грамадзян Узбекістана і аднаго грамадзяніна Казахстана

У Расіі затрымалі дысідэнта, якога Пуцін пераследаваў яшчэ ў СССР

Сілавікі затрымалі былога палітвязня, закідаюць здраду дзяржаве

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула