Сілавікі затрымалі мужчыну за данат «Краіне для жыцця»
30.04.2024 / 11:4
Тэлеграм-канал сілавікоў апублікаваў відэа аб затрыманні беларуса за данат «Краіне для жыцця».
Дзе працуе мужчына, невядома. На відэа ён гаворыць, што працуе начальнікам аддзела, але назву прадпрыемства сілавікі запікалі.
Сума ахвяравання і калі быў здзейснены плацёж, не ўказваюцца.
Таксама мужчыну прымусілі сказаць, што ён пісаў негатыўныя каментары пра сілавікоў.
Чытайце таксама:
Сілавікі затрымалі семярых падлеткаў, якіх вінавацяць у тэрарызме і здрадзе дзяржаве
Стала вядома, з-за чыйго даносу апынулася за кратамі 75-гадовая бабруйчанка