БЕЛ Ł РУС

Мінгарвыканкам: Усе выпускныя вечары ў Мінску пройдуць ва ўстановах адукацыі

25.05.2024 / 7:51

Nashaniva.com

Пачнуцца выпускныя вечары а 21:00, а завершацца раніцай — на досвітку: запланавана ўрачыстая частка і забаўляльная.

Усе выпускныя ў Мінску будуць праходзіць ва ўстановах адукацыі, але ёсць некаторыя выключэнні, заявіў у эфіры тэлеканала АНТ старшыня Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Андрэй Стрыгельскі, піша «Спутнік».

Ён нагадаў, што выпускныя вечары праводзяцца 14 чэрвеня, гэта традыцыйныя мерапрыемствы, у іх аснове — развітанне са школай, педагогамі, дзяцінствам.

«Выпускныя вечары праводзяцца ў сценах сваіх устаноў адукацыі.

Некалькі ўстаноў у Мінску, якія правядуць выпускныя вечары на базе ўстаноў культуры. Гэта звязана з тым, што праводзяцца рамонтныя работы або актавыя залы малой умяшчальнасці, якія не дазваляюць усіх ахвотных прыняць», — сказаў Стрыгельскі.

Ён дадаў, што пачнуцца выпускныя а 21:00, а завершацца а 4-6 гадзіне раніцы. Сустрэчу досвітку ён назваў добрай традыцыяй, якую імкнуцца захаваць.

Чытайце таксама:

Мінадукацыі катэгарычна забараніла выпускныя ў кавярнях і рэстаранах

Без лімузінаў і дыджэяў, але з Годам якасці. Пасля заўвагі Лукашэнкі ў Мінску забаранілі «залішнюю раскошу» на выпускных

Мінадукацыі назвала даты іспытаў

Каментары да артыкула