Грамадства1010

Мінадукацыі катэгарычна забараніла выпускныя ў кавярнях і рэстаранах

Праводзіць святочныя вечары дазволілі толькі ў школах і дамах культуры.

Фота: AP Photo Sergei Grits

Міністэрства адукацыі Беларусі выпусціла загад, які забараняе правядзенне выпускных вечароў у кавярнях і рэстаранах. Пра гэта расказала прадстаўніца ведамства, кансультантка Галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Мінадукацыі Таццяна Асмалоўская.

Паводле слоў чыноўніцы, ведамства рэгламентавала арганізацыю выпускных вечароў. Праводзіць выпускныя можна ў памяшканнях устаноў адукацыі. У выключных выпадках — у дамах культуры ці палацах дзяцей і моладзі, піша БелТА.

«Рэгулярна паступаюць пытанні і ад бацькоў, і ад выпускнікоў аб тым, ці можна праводзіць выпускныя вечары ў рэстаранах, кавярнях, забаўляльных цэнтрах і іншых аб'ектах. Адназначна — не. Гэтая пазіцыя вызначаная ў загадзе Міністэрства адукацыі», — адзначыла Асмалоўская.

Чыноўніца адзначыла, што лакацыя правядзення выпускнога павінна быць на кантролі міліцыі і аддзелаў адукацыі.

Сёлета выпускнікамі 11-х класаў стануць больш за 55 тыс. чалавек, 9-я класы сканчаюць больш за 108 тыс. Апошнія званкі ў школах Беларусі прагучаць 25 мая, выпускныя пройдуць 14 чэрвеня.

Аляксандр Лукашэнка раней абурыўся раскошай беларускіх выпускных. Пасля яго выказвання ў Мінску забаранілі выкарыстоўваць на выпускных вечарах лімузіны і запрашаць дыджэяў.

Каментары10

  • Жупель
    22.05.2024
    А дзе свой выпускны праводзіў прынц М, таксама ў сельскім клубе ці ў рэстаране ў Лебяжым за бюджэтны кошт?
  • Ганьба
    22.05.2024
    Усіх трэба на патрыяцічэскі выпускны ў вайсковую частку, аддзяленне міліцыі, лядовы палац. Асабліва адлічыўшыеся едуць на Лінію Сраліна і іншыя месцы баявой славы.
  • Так
    22.05.2024
    Вельмі добра. А калі дзеці будуць пытацца ў бацькоў, чаму так, тыя хай адказваюць какая разница ці можа так і трэба, як гэта рабілі яны ці іх бацькі апошнія 30 гадоў.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік2

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы1

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя7

33‑гадовы беларус, што знік у Італіі, загінуў1

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі15

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік2

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць